Атлантропа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праект Атлантропа
Мастацкая канцэпцыя, як магла выглядаць Атлантропа з космасу.

Атлантропа — футурыстычны інжынерны праект 1920-х гадоў нямецкага архітэктара Германа Зёргеля.

Праект[правіць | правіць зыходнік]

Зёргель прапанаваў перагарадзіць гідраэлектрычнай дамбай Гібралтарскі праліў і другой дамбай паменш — перакрыць Дарданэлы. Быў таксама варыянт, дзе другая дамба злучала Сіцылію з Афрыкай. У выніку ўзровень вады ў Міжземным моры панізіўся б прыблізна на 100 метраў. Такім чынам меркавалася не толькі атрымліваць электраэнергію у дастатку, але і падаваць апрэсненую марскую ваду ў Сахару, каб яна стала прыдатная для сельскай гаспадаркі. Еўропа і Афрыка сталі б адным кантынентам — Атлантропай, а замест Міжземнага мора з’явілася б штучнае мора — Сахарскае. Акрамя таго, у экватарыяльнай Афрыцы прапанавалася затапіць басейн ракі Конга, стварыўшы Кангалезскае мора, для паляпшэння мясцовага клімату.[1]

Верагодныя наступствы рэалізацыі праекта[правіць | правіць зыходнік]

  • Засухі ў Еўропе ў выніку памяншэння выпарэння з паверхні мора.
  • Утварэнне саланчаковых пустынь на дне Міжземнага мора, якое агаліцца, пагаршэнне экалагічнага становішча з прычыны салёных вятроў.
  • Павышэнне ўзроўня Сусветнага Акіяна.
  • Сацыяльныя праблемы жыхароў рэгіёна.

Лёс праекта[правіць | правіць зыходнік]

Калі праект быў апублікаваны, ён выклікаў найбольшыя пратэсты ў жыхароў Паўднёвай Еўропы, якія не ўяўлялі сваё жыццё без мора. У перыяд кіравання нацыстаў у Германіі Зёргелю было забаронена прапагандаваць свой праект, бо ён не знайшоў адабрэння ў Гітлера. Аднак па заканчэнні вайны Зёргель працягваў прапагандаваць свой праект да сваёй смерці ў 1952 годзе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі