Атлантычная скумбрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Атлантычная скумбрыя
Scomber scombrus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

(Linnaeus, 1758)

Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172414
NCBI  13677
EOL  46577307
FW  352546

Атлантычная скумбрыя (лац.: Scomber scombrus) — рыба сямейства скумбрыевых атрада скумбрыяпадобных. Максімальная даўжыня цела — 60 см, сярэдняя — 30 см. Цела верацёнападобнае, пакрыта дробнай цыклоіднай луской. Спіна сіне-зялёная, са мноствам чорных, слаба выгнутых палосак. Ніжняя частка цела і чэрава белыя. Плавацельнага пухіра няма.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Скумбрыя эндэмічная для паўночнай часткі Атлантычнага акіяна: па ўсходнім узбярэжжы — ад Ісландыі да Канарскіх астравоў, а таксама ў Балтыйскім (да Фінскага заліва), Паўночным, Міжземным, Мармуровым, Чорным морах; па заходнім узбярэжжы — ад Лабрадора да мыса Хатэрас (Паўночная Караліна). Заходы скумбрыі падчас летніх міграцый адзначаліся ў Баранцавым і Белым морах. У найвялікіх колькасцях сустракаецца ў Паўночным моры ад Ла-Манша да Скагеррака і паблізу паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Ірландыі.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Тры скумбрыі

Скумбрыя — пелагічная чародная цеплалюбівая рыба. Хутка плавае (у кідку — да 77 км/г). Чарады звычайна не ўтрымліаваюць дамешкі іншых рыб (рэдка з селядцом) і складаюцца з асобін адной велічыні. Скумбрыя жыве пры тэмпературы ад 8 да 20 ° С, праз што вымушана здзяйсняць сезонныя міграцыі ўздоўж узбярэжжаў Амерыкі і Еўропы, а таксама паміж Мармуровым і Чорным морамі. Гэтыя міграцыі маюць характар нагульных (ежу скумбрыі складае дробная рыба і зоапланктон).

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Атлантычная скумбрыя стала героем песні Віктара Міхайлавіча Лупасіна «Я — скумбрыя»

Зноскі