Атлант (прадпрыемства)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Атлант
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1959
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Мінск, Беларусь
Ключавыя фігуры Віктар Сцяпанавіч Шуміла
Галіна Прыборабудаванне
Прадукцыя халадзільнікі, маразільнікі, пральныя машыны і іншая побытавая тэхніка
Абарот 4,1 трлн. бел. руб. (2011)
Аперацыйны прыбытак 542 млрд. бел. руб. (2011)
Чысты прыбытак 105 млрд. бел. руб. (2011)
Колькасць супрацоўнікаў каля 6700
Аўдытар ТАА "КПНГ"
Сайт Афіцыйны сайт

Атлант, закрытае акцыянернае таварыства "Атлант" - найбуйнейшы ў Беларусі і адзін з самых вялікіх у СНД вырабнік халадзільнікаў, а таксама іншай бытавой тэхнікі. Прадпрыемства знаходзіцца ў Мінску, а таксама ў Баранавічах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 у Мінску на базе завода газавай апаратуры па Пастанове Савета Міністраў БССР № 554 ад 24 жніўня 1959 пачалася падрыхтоўка да выпуску побытавых электрахаладзільнікаў. Першы халадзільнік "Мінск-1" быў выпушчаны ў 1962, а праз два гады пачалася масавая вытворчасць халадзільнікаў Мінск-2. У 1971 на новых вытворчых пляцах МЗХ выраблены 1 000 000-й халадзільнік, а ў 1973 упершыню ў СССР выраблены двухкамерны халадзільнік "Мінск-7". Прадпрыемствам выпушчана партыя халадзільнікаў з пенаполіўрэтанавай цеплаізаляцыяй, наладжаны экспарт халадзільнікаў. У наступным годзе ўпершыню ў СССР выраблены маразільнік "Мінск-17". У 1978 адпраўлены на экспарт 1 000 000-ы халадзільнік, а ў 1987 быў выпушчаны 10 000 000-ы халадзільнік. За распрацоўку і арганізацыю масавага выпуску высакаякасных побытавых халадзільнікаў прадпрыемства было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1977 было створана вытворчае аб'яднанне «АТЛАНТ», у склад якога ўвайшлі: Мінскі завод халадзільнікаў (галаўное прадпрыемства), Смаленскі завод халадзільнікаў (РСФСР), Алітускі завод халадзільнікаў і Мажэйкяйскі завод кампрэсараў (Літоўская ССР). Пасля распаду СССР прадпрыемствы, якія апынуліся за межамі Беларусі, атрымалі самастойнасць.

У 1990 прынята рашэнне пра арганізацыю на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе вытворчасці кампрэсараў да побытавых халадзільнікаў і маразільнікаў. У 1993 утворана акцыянернае таварыства па выпуску побытавых халадзільнікаў «Атлант», у склад якога ўвайшлі Мінскі завод халадзільнікаў і Баранавіцкі станкабудаўнічы завод. Адначасова была выраблена першая партыя халадзільнікаў Атлант з кампрэсарамі Баранавіцкага станкабудаўнічага заводу, ўжо праз год выраблены 1 000 000-ы кампрэсар Атлант.

У 1995 прадпрыемства выйшла на праектную магутнасць па вытворчасці кампрэсараў у 1,5 млн. штук.

У 1997 пачата вытворчасць кампрэсара СКО для побытавых халадзільнікаў і маразільнікаў, якія працуюць на азонабяспечным холадагенце – хладоне R134а, а сама зборка халадзільнікаў і маразільнікаў перакладаецца на больш дасканалую сістэму – палетную (спадарожнікавую). Прадпрыемства асвойвае выпуск халадзільнікаў 700-й серыі, а таксама двухкампрэсарнага халадзільніка МХМ-1704. Аб'яднанне атрымоўвае сертыфікат адпаведнасці сістэмы кіравання якасцю патрабаванням міжнародных стандартаў ІСО 9002. У 2001 МЗХ асвоіў вытворчасць халадзільных шаф са шклянымі дзвярамі і выпусціў 10 000 000-ы кампрэсар.

МЗХ першым у Рэспубліцы Беларусь атрымаў экалагічны сертыфікат адпаведнасці патрабаванням міжнароднай сістэмы стандартаў ИСО 14001-2000 да захавання чысціні навакольнага асяроддзя пры вытворчасці халадзільнікаў і маразільнікаў.

У 2003 на ЗБТ асвоены выпуск першай пральная аўтаматычная машына АТЛАНТ і малагабарытных тэрмаэлектрычных халадзільнікаў, а ў наступным годзе - вытворчасць халадзільнікаў АТЛАНТ серыі «Новая хваля» з электронным блокам кіравання і індыкацыі. Прадпрыемства працягвае выпуск бытавой тэхнікі: у 2004 выраблена камфорачная панэль Атлант, а ў 2005 - першы электрачайнік АТЛАНТ. У 2007 адбылося афіцыйнае адкрыццё Заводу побытавай тэхнікі і вытворчасці пральных аўтаматычных машын АТЛАНТ.

У 2006 колькасць вырабленых халадзільнікаў АТЛАНТ пераўзышла лічбу ў 25 000 000, а кампрэсараў АТЛАНТ у 20 000 000. У 2008 на БСЗ уведзена ў лад новая тэхналагічная лінія па вытворчасці высокаэфектыўных кампрэсараў па ліцэнзіі фірмы «DANFOSS» (Данія). Асвойваецца выпуск першых ўбудавальных халадзільнікаў ХМ-4007, а таксама халадзільнікаў АТЛАНТ з класам энергаэфектыўнасці А, якія памяншаюць выдаткі электраэнергіі ў суткі да 30%. На МЗХ пачынае дзейнічаць лінія афарбоўкі нямецкай фірмы «EISENMANN», якая дазваляе афарбоўваць халадзільнікі ў розныя колеры.

З моманту пачатку вытворчасці выраблены 30-мільённы халадзільнік АТЛАНТ і 30-мільённы кампрэсар АТЛАНТ.

Выпушчаны і з'явіліся ў продажы новыя вырабы побытавай тэхнікі АТЛАНТ — газавыя, электрычныя і газаэлектрычныя пліты АТЛАНТ. У 2011 з канвеера ЗАТ «АТЛАНТ» зышла мільённая пральная машына АТЛАНТ, на Баранавіцкім станкабудаўнічым заводзе адкрыта новая вытворчасць па выпуску ўніверсальных электрарухавікоў да побытавых пральных машын.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная дзейнасць прадпрыемства - вытворчасць халадзільнікаў і маразільнікаў.

На аб'яднанні таксама выпускаюцца пральныя аўтаматычныя машыны, убудавальныя канфорачныя панэлі, электрачайнікі і газавыя, газаэлектрычныя і электрычныя пліты АТЛАНТ, халадзільныя шафаў, іншай побытавай халадзільнай тэхнікі, гандлёвага абсталявання.

ЗАТ «АТЛАНТ» таксама развіў шматпрофільную вытворчасць прамысловага абсталявання, якое шырока выкарыстоўваецца пры вытворчасці побытавай тэхнікі.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт (руск., англ.)