Атлант (стадыён, Наваполацк)
Выгляд
| «Атлант» | |
|---|---|
| | |
| Месцазнаходжанне | Беларусь, Наваполацк, вуліца Маладзёжная, 49а |
| Адкрыты | 1970 |
| Хатняя каманда | «Нафтан» |
| Умяшчальнасць | 4 520[1] |
| Памеры поля | 105×68 м |
| Пакрыццё | натуральнае |
«Атлант» — футбольны стадыён у Наваполацку, Беларусь. З’яўляецца хатняй арэнай для футбольнага клуба «Нафтан», які выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі. Умяшчальнасць адзінай трыбуны на стадыёне складае 4 520 месцаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стадыён «Атлант» быў афіцыйна адкрыты ў 1970 годзе. З 1992 стадыён стаў прымаць матчы чэмпіянату Беларусі па футболе. У 2003 годзе на трыбунах былі ўсталяваныя пластыкавыя сядзенні, а ў 2009 каля галоўнай арэны з’явілася трэніровачнае футбольнае поле са штучным пакрыццём. У цяперашні час спартыўная арэна мае адну адкрытую трыбуну. Газон на стадыёне натуральны, усталявана электроннае табло. Памеры поля — 105×68 метраў. Падагрэў і штучнае асвятленне футбольнага поля адсутнічаюць.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль стадыёна на fcnaftan.com(недаступная спасылка)
