ФК Атлетыка Мадрыд
| Атлетыка Мадрыд | ||||
|---|---|---|---|---|
| Поўная назва | ісп.: Club Atlético de Madrid S.A.D. | |||
| Мянушкі |
ісп.: Colchoneros (Матрацнікі) ісп.: Indios (Індзейцы) |
|||
| Заснаваны | 26 красавіка 1903 | |||
| Горад | Мадрыд, Іспанія | |||
| Стадыён |
Ванда Метрапалітана, Мадрыд Умяшчальнасць: 67 703 |
|||
| Уладальнік | Мігель Анхель Хіль Марын[d][1], Wanda Group[d][1] і Энрыке Серэса[d][1] | |||
| Прэзідэнт | Энрыке Серэса[d][1] | |||
| Галоўны трэнер | ||||
| Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
| 2024/25 | 3 месца | |||
| Сайт | atleticodemadrid.com (ісп.) (англ.) (кіт.) | |||
| ||||
«Атлетыка Мадрыд» (ісп.: Club Atlético de Madrid S.A.D.) — іспанскі футбольны клуб з Мадрыда. Заснаваны 26 красавіка 1903 года. Хатні стадыён — «Ла Пеінета», які ўмяшчае 68 тысяч гледачоў. Клуб з’яўляецца адным з самых паспяховых іспанскіх клубаў у гісторыі, не аднойчы перамагаў ў Ла Лізе і Кубку Іспаніі, а ў 1996 годзе зрабіў залаты дубль. У 1962 годзе клуб перамог у Кубку ўладальнікаў кубкаў, у 1974 годзе футбалісты дайшлі да фіналу Кубку чэмпіёнаў, дзе ў перайгроўцы з буйным лікам саступілі «Баварыі» з Мюнхена. 2010, 2012 і 2018 гады сталі пераможнымі ў Лізе Еўропы. У сезоне 2013/2014 «Атлетыка» выйшаў у фінал Лігі чэмпіёнаў УЕФА, дзе саступіў клубу «Рэал Мадрыд» у дадатковы час (1:4), праз два гады фінал Лігі чэмпіёнаў супраць «Рэала» паўтарыўся, на гэты раз «Атлетыка» саступіў па пенальці.
Клуб быў заснаваны 26 красавіка 1903 года трыма басконскімі студэнтамі і першапачаткова планаваўся як рэзервовая каманда «Атлетыка» (Більбаа) у Мадрыдзе, таму ў спаборніцтвах удзелу не прымаў. Але праз чатыры гады клуб зарэгістраваўся ў іспанскай федэрацыі футбола і стаў самастойным, атрымаўшы права гуляць у спаборніцтвах.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі клуб мае мянушку «матрацнікі» з-за паласатых кашуль у колер старамоднага матрацу. У 1970-я гады за «Атлетыка» замацавалася яшчэ адна мянушка — «індзейцы» (ісп.: Los Indios). Як лічыцца, гэта звязана з падпісаннем некалькіх ігракоў з Паўднёвай Амерыцы. Але ёсць меркаванні, што мянушка з’явілася з-за таго, што клуб базаваўся на беразе ракі, альбо з-за супрацьпастаўлення індзейцам «белых» (ісп.: Los Blancos), як называюць «Рэал Мадрыд» — іх галоўных праціўнікаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]1903—1947
[правіць | правіць зыходнік]«Атлетыка» з’яўляецца адным з найбольш паспяховых і папулярных іспанскіх клубаў. Ён быў заснаваны 26 красавіка 1903 года трыма басконскімі студэнтамі, якія навучаліся ў Мадрыдзе. Гэты клуб не задумваўся ад самага пачатку як самастойны і незалежны, і лічыўся чымсьці накшталт філіялу «Атлетыка» з Більбаа, таму ўдзелу ў спаборніцтвах не прымаў. Але ў таварыскіх сустрэчах на лакальным узроўні паказаў сябе вельмі баяздольнай камандай. І толькі 20 лютага 1907 года, зарэгістраваўшыся ў іспанскай федэрацыі футбола пад назвай «Атлетык» Мадрыд, клуб стаў цалкам самастойным і атрымаў права выступаць у афіцыйных турнірах.
Ад самага пачатку колеры клуба паўтаралі колеры «Атлетыка» з Більбаа, гэта значыць сіне-белую расфарбоўку. Але ў 1911 годзе былі апрабаваны чырвона-белыя ў вертыкальную палоску футболкі. Гэтая камбінацыя колераў ужывалася тады ў масавым парадку на іспанскіх мануфактурах для вытворчасці матрацаў. А паколькі чырвона-белую паласатую матэрыю можна было купіць за бесцань, то многія клубы падхапілі тады гэту ідэю, у тым ліку і басконскі «Атлетык». Носьбітаў такіх футболак празвалі «матрацнікамі», але з тай прычыны, што мадрыдцы ў гэтым пачынанні былі першымі, то мянушка замацавалася менавіта за імі.
Спачатку каманда не мела ўласнай пляцоўкі. Неўзабаве сітуацыя змянілася, дзякуючы намаганням прэзідэнта клуба Хуліяна Руэтэ. 9 лютага 1913 года стадыён «О’Донел» прыняў дэбютны паядынак.
У 1923 годзе «Атлетык» перабраўся на новую арэну «Эстадыа Метрапалітана дэ Мадрыд», які быў здольны змясціць 35,8 тысяч гледачоў. Адкрыццё адбылося 13 мая з удзелам клуба «Рэал Сасьедад», які быў перайграны з лікам 2:1. У першай палове 1920-х гадоў клуб здолеў тройчы атрымаць перамогу ў рэгіянальных турнірах, а ў 1926 годзе «Атлетык» быў блізкі да заваёвы Кубка Іспаніі. У фінале яны пацярпелі паражэнне ад «Барселоны» (2:3), прапусціўшы вырашальны гол у дадатковы час.
Паводле вынікаў сваіх выступаў мадрыдскі «Атлетык» быў запрошаны ў першы чэмпіянат Іспаніі, які адбыўся ў 1928—1929 гадах, у ім клуб заняў шосты радок. Аднак ужо ў наступным годзе клуб заняў апошняе месца і вылецеў з лігі. У элітную лігу ён вярнуўся ў 1934 годзе дзякуючы яе пашырэнню да 12 каманд. Неўзабаве клуб зноў падлягаў адпраўцы ў другі дывізіён, але гэтаму перашкодзіла Грамадзянская вайна. Пасля аднаўлення чэмпіянату шанц застацца ў эліце іспанскага футбола «Атлетыка» даў «Рэал Аўеда», які папрасіў федэрацыю аб гадавой паўзе, патрэбнай для аднаўлення разбуранага стадыёну. Але і ў «Атлетыка» меліся праблемы. Страціўшы на вайне загінулымі восем чалавек, клуб быў вымушаны аб’яднацца з камандай ваенна-паветраных войскаў. Атрымаўшы 4 кастрычніка 1939 года новую назву «Атлетык Авіясьён», клуб павінен быў правесці стыкавы матч з іншым прэтэндэнтам на месца ў эліце — памплонскай «Асасунай». 26 лістапада ў Валенсіі гэтая гульня была выйграна мадрыдцамі з лікам 3:1.
Два першыя сезоны пасля аднаўлення чэмпіянату «Атлетык Авіясьён» скончыў на першым месцы, што стала сенсацыйным вынікам. Варта адзначыць Рыкарда Замору, былога найлепшага брамніка свету, які трэніраваў каманду ў абедзвюх пераможных кампаніях. У сувязі з пастановай генералісімуса Франка аб перайменаванні іншамоўных назваў на іспанскі лад назва клуба ў 1941 годзе была трохі пераўтворана ў «Атлетыка Авіясьён», а ў 1947 годзе кіраўніцтва клуба вырашыла выключыць з назвы ваенны складнік і вярнуцца да зыходнай назвы — «Атлетыка», якая захоўваецца і дагэтуль. У тым жа годзе «матрацнікі» дамагліся самай вялікай за ўсю гісторыю перамогі ў дэрбі супраць «Рэала» (5:0).
1947—1950
[правіць | правіць зыходнік]У 1949 годзе клуб узначаліў Аленіа Эрэра. У сезоне 1949/1950 «Атлетыка» стаў чэмпіёнам Іспаніі ў трэці раз. «Матрацнікі» апярэдзілі «Дэпартыва» ўсяго на адно ачко. У гэтым жа сезоне мадрыдцы згулялі феерычны матч супраць клуба «Атлетык» Більбаа, які скончыўся з лікам 6:6.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Іспанія
[правіць | правіць зыходнік]Еўракубкі
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародныя турніры
[правіць | правіць зыходнік]Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|