Мінікой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Мінікой)
Мінікой
англ. Minicoy, дыв. މަލިކު, малаялам മലിക്കു
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча4,39 км²
Насельніцтва10 700 чал.
Шчыльнасць насельніцтва2 437,36 чал./км²
Размяшчэнне
08°16′30″ пн. ш. 73°03′10″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Мінікой (Індыйскі акіян)
Мінікой
Мінікой
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мінікой, або Маліку (англ. Minicoy , дывехі މަލިކު , малаялам മലിക്കു) — атол у Індыйскім акіяне, частка Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы — 4,39 кв. км. Насельніцтва (2014 г.) — 10 700 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атол мае каралавае паходжанне і складаецца з 2 астравоў Мінікой і Вірынгілі, а таксама шырокай лагуны. Востраў Мінікой займае большую частку сушы, заняты насаджэннямі какосавай пальмы. Лагуна і рыф адрозніваюцца багаццем марской фаўны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная назва паходзіць ад старажытнай Mahiladū, літаральна «жаночы востраў». Арабскія гандляры перайначылі яе ў Маліку («уладарскі»), а брытанцы - у Мінікой.

Згодна паданням мясцовых жыхароў, Мінікой быў населены нашчадкамі мальдыўскіх княгінь Камбарані і Кахаратукаманы. Нашчадкі Камбарані сталі земляробамі і суднаўладальнікамі, а нашчадкі Кахаратукаманы — рыбакамі і мараплаўцамі. Археолагамі знойдзены салібалу — месцы знаходжання старажытных будысцкіх ступ. Відавочна, у старажытнасці атол належаў да Мальдыўскай дзяржавы, але з XVII ст. яго аспрэчвалі ўладары Малабарскіх княстваў. У 1790 г. Брытанская Ост-Індская кампанія перадала яго ў кіраванне раджы Канура ў абмен на даніну.

У 1947 г. атол фактычна ўвайшоў у склад Індыі. У 1956 г. на ім быў праведзены дадатковы рэферэндум, на якім большасць жыхароў выказалася за ўваходжанне ў склад Індыі. Атол быў уключаны ў склад саюзнай тэрыторыі Лакшадвіп.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Мінікойцы клічуць сябе малікун і складаюць субэтнічную групу дывехі, блізкую па мове і культуры да насельнікаў суседніх Мальдываў. Яны спавядаюць іслам, аднак захавалі старую матрылакальную сістэму сваяцтва. Мужчыны звычайна жывуць у сем'ях жонак. Маёмасць перадаецца па жаночай лініі. Да 1956 г. захоўваліся шчыльныя сувязі з насельнікамі бліжэйшых Мальдыўскіх астравоў.

Мінікойцы вядомы як добрыя маракі і будаўнікі традыцыйных драўляных суднаў, на якіх раней плавалі ад Аравійскага паўвострава да Нікабарскіх астравоў. 82% мясцовых жыхароў пісьменныя.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]