Атон V (герцаг Баварыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атон V Баварскі
Otto V
Герцаг Баварыі
1347 — 1349
Папярэднік Людвіг IV
Герцаг Верхняй Баварыі
1349 — 1351
Пераемнік Людвіг V
Маркграф Брандэнбурга
1351 — 1373
Папярэднік Людвіг V
Пераемнік Венцэль

Нараджэнне 1346[1]
Смерць 15 лістапада 1379
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Людовік IV[3]
Маці Маргарыта II д’Авен
Жонка Катарына Люксембургская[d]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атон (ням.: Otto; 1346 — 15 лістапада 1379) — герцаг Баварыі ў 1345—1347 гадах, герцаг Верхняй Баварыі ў 1349—1351 гадах пад імем Атон V, курфюрст Брандэнбурга ў 1351—1373 гадах пад імем Атон VII.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атон быў чацвёртым сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Людвіга IV і яго другой жонкі Маргарыты Галандскай.

Пасля смерці бацькі ў 1347 годзе стаў суправіцелем Баварыі разам з пяццю іншымі братамі. Праз два гады браты вырашылі падзяліць герцагства. Атон і яго старэйшыя браты Людвіг V і Людвіг VI атрымалі ў валоданне Верхнюю Баварыю, якая ўключала тэрыторыі па рэках Лех, Ізар, Ампер і вярхоўі Іна. У 1351 годзе Людвігаў V саступіў Брандэнбургскае маркграфства сваім малодшым братам за магчымасць адзінаўладнага кіравання ў Верхняй Баварыі.

З прычыны таго, што Атон быў яшчэ малым, ён рос у маці ў Нідэрландах. У 1360 годзе ён быў абвешчаны паўналетнім, а пасля смерці ў 1365 годзе Людвіга VI стаў аднаасобным курфюрстам Брандэнбурга.

Канфлікт паміж Людвігам V і баварска-ландсгуцкім герцагам Стэфанам II прывёў да таго, што Людвігаў падпісаў дагавор з імператарам Карлам IV, паводле якога Брандэнбург мусіў быў быць перададзены Люксембургам. Для змацавання дагавора Атон 19 сакавіка 1366 года ажаніўся з Кацярынай — другой дачкой Карла IV, удавой герцага Рудольфа Аўстрыйскага. Шлюб гэты быў чыста палітычным, і пасля вясельнай цырымоніі Кацярына засталася жыць у Празе.

Атон закінуў кіраванне і праводзіў жыццё ў задавальненнях. У 1367 годзе ён прадаў Карлу IV Лужыцкую марку, ужо закладзеную раней Ветынам. Праз год ён страціў горад Дойч-Кронэ, які адышоў да польскага караля Казіміра Вялікага. У выніку ў 1371 годзе імператару Карлу IV прыйшлося ўмяшацца ў сітуацыю ў Брандэнбургу. У 1373 годзе Атон афіцыйна перадаў Брандэнбургскую марку Люксембургам за 500 тысяч гульдэнаў, аднак за ім да канца жыцця захоўваўся голас пры выбарах імператара.

Пасля зняцця Атон вярнуўся ў Баварыю, дзе Стэфан II прызнаў яго суправіцелем.

Зноскі

  1. http://judy-volker.com/Hometowns/Potsdam/People/Rulers3.html
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  3. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]