Атрыбуцыя твору

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Атрыбуцыя (лац.: attributio) у філалогіі — вызначэнне сапраўднасці або падробленасці рукапіснага тэксту і ўстанаўленне яго аўтара. Атрыбуцыя ў мастацтвазнаўстве — вызначэнне аўтарства мастацкага твора. Атрыбуцыя у музеязнаўстве — апісанне экспаната па шэрагу прыкмет, да ліку якіх належаць: назва, прызначэнне, форма, канструкцыя, матэрыял, памеры, тэхніка вырабу, аўтарства[1].

Напрамкі атрыбуцыі[правіць | правіць зыходнік]

Атрыбуцыяй тэксту называюць як даследаванне па вызначэнні яго аўтарства, так і вынік гэтага даследавання. Праблема ўстанаўлення аўтарства ў літаратуры звязана з існаваннем ананімных і псеўданімных тэкстаў і ўяўляе сабой адну з самых старажытных філалагічных задач, якія ўваходзяць у вобласць тэксталогіі. У апошнія дзесяцігоддзі ў задачах атрыбуцыі прымяняюцца матэматычныя метады, робяцца спробы аўтаматызаваць эксперымент па вызначэнні аўтарства.

Атрыбуцыі падвяргаюцца:

  • літаратурныя творы (у філалогіі і мастацтвазнаўстве — вызначэнне аўтарства; у музеязнаўстве — апісанне твора мастацтва як прадмета захоўвання);
  • прадметы матэрыяльнага побыту (у музеязнаўстве);
  • выявы побытавых матэрыяльных прадметаў (у музеязнаўстве).

Атрыбуцыя твора мастацтва (тэксту ў семіятычным разуменні гэтага тэрміна, то есць любога звязанага набору знакаў, у тым ліку фільма, карціны, аўдые-творы, лісты) ставіць задачу знаходжання наступных дадзеных:

  • аўтарства гэтага твора;
  • месца і час стварэнне твора;
  • абнародаванне (публікацыя) твора.

Атрыбуцыі іконы з'яўляецца абгрунтаванне прыналежнасці іконы да пэўнай школы або асяродка, майстэрні якога-небудзь іканапісца.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марусенка М. А. Атрыбуцыя ананімных і псевдонимных літаратурных твораў метадамі распазнавання вобразаў. — Л. : Выд-ва Ленингр. ун-та, 1990. — 164 с.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.
  1. Российский Этнографический музей: Толковый словарь: Атрибуция