Атум

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Атум
Atum.svg
Атум
Бог першастварэння, сонца, памерлых
Імя : Атум
Міфалогія: Старажытнаегіпецкая
Апісанне: Бог першастварэння, сонца, памерлых
Бацька: Нун
Маці: Нуанэт
Жонка: Ісуат
Дзеці: Шу, Тэфнут

Атум (егіп. jtm, itmw, «Дасканалы») — у егіпецкай міфалогіі бог першатварэння і сонца, які ўзначальваў геліопальскую дзявятку багоў, адно з найстаражытнейшых бостваў.

Этымалогія імя[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, «Атум» паходзіць ад старажытнаегіпецкага «дасканалы», альбо «той, хто сам сябе стварыў».

Знешні выгляд[правіць | правіць зыходнік]

Часцей малявалі як чалавека ў падвойнай кароне, якая сімвалізавала панаванне над землямі Верхняга і Ніжняга Егіпту. Яго зааморфнымі іпастасямі былі хтанічныя жывёлы — нярэдка іхнеўмона (мангуст), змяя ці скарабей, які ўзнікае з-пад зямлі.

Атум у міфалогіі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле геліопальскага міфа, Атум узнік з першабытнага хаосу (першапачатковага акіяну), які ў міфах насіў імя Нун. Акіян Нун часам называецца яго першазданным бацькам. У «Тэкстах пірамід» (накшталт выслоўя 1587) Атум апісваецца як «прыгорак» у акіяне, які народжвае ўсіх іншых багоў. Перад тым як Неба аддзялілася ад Зямлі, Атум быў адзіным гаспадаром усяго існага. З дапамогай сама-суполення ён зачаў і нарадзіў («выліў з уласнага рота», «выплюнуў») першую шлюбную пару багоў — бога паветры Шу і багіню вільгаці Тэфнут. Як першаістоты ў іншых міфалогіях (скандынаўскі Імір), Атум — двухполае, андрагіннае боства. Андрагінія ў дадзеным выпадку — сімвал абсалютызацыі, самадастатковасці творцы, які спалучае і мужчынскі, і жаночы пачатак. Ад Шу і Тэфнут нарадзіліся Геб (бог зямлі) і Нут (багіня неба), а ўжо ад іх — багі Асірыс, Ісіда, Сет і Нефтыда. Па іншаму міфу, бог паветры Шу — гэта подых, які выйшаў з носу Атума, а багіня вільгаці Тэфнут — гэта сліна, якая выйшла з яго рота. Разам гэтая пара багоў увасабляла сілы, неабходныя дзеля жыцця.

Статуя Атума, музей Луксор

Пад сама-суполенням першабога Атума егіпцяне маглі разумець мастурбацыю. Рука бога, якая ўдзельнічала ў гэтым працэсе, часта персаніфіцыравалася як багіня Іусат (жаночы пачатак Атума). Пазней, аднак, багіня Ісуат («рука Атума») нярэдка малявалася як самастойная асоба, жонка бога. Наогул касмаганічныя міфы егіпцян, хоць і паходзяць непасрэдна ад вуснай народнай традыцыі, носяць значны след міфатворасці жрэцтва.

У міфе аб знішчэнні людзей Атум (ці Нун) узначальвае сход багоў, на якім багіні-ільвіцы Хатор-Сехмет было даручана пакараць людзей, якія паўсталі супраць Ра, каб звергнуць яго. У іншым міфе раз'юшаны Атум пагражае знішчыць усё, што ён стварыў, ператварыць свет у водную стыхію.

У Кнізе Мёртвых (глава 175) Атум распавядае Асірысу пра канец сусвету, калі ўсё створанае ён зноў разбурыць, а сам зноў ператварыцца ў змяю.

Трэба адзначыць, што ў старажытных егіпцян не было адзінай сістэмы касмаганічных міфаў: Атум лічыўся першастваральнікам у Геліопалі, Амон — у Фівах, у Элейфанціне — Хнум, у Мемфісе — Птах, у Гермопалі — Тот.

У «Тэкстах пірамід» Атум лічыцца ўвасабленнем вячэрняга сонца (Херпі — ранішняга, Ра — дзённага).

Эвалюцыя культу[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню сустракаецца ў «Тэкстах пірамід». У Мемфісе паходжанне Атума вялі ад Птаха, нават атоесамлівалі з гэтым богам. Таксама Атум атоесамліваўся з Херпі (Атум-Херпі ў шэрагу выслоўяў «Тэкстаў пірамід» завецца стваральнікам Асірыса), з Апісам (Апіс-Атум). Да яго набліжалі Асірыса («Жывы Апіс-Асірыс — уладар неба Атума з двума рогамі на галаве»). Нават Атон — адзіны бог, культ якога на кароткі тэрмін зацвердзіў фараон Ахенатон, першапачаткова лічыўся іпастассю Атума. З цягам часу культ Атума адціскваецца культам бога Ра і нават атоесамліваецца з ім. У адным з гімнаў сцвярджаецца наступнае:

Вітаем цябе, Амон-Ра-Атум-Гор далягляду,

Што кідае промні на паверхню неба,

Каб напоўніць свет сваёй прыгажосцю,

Прыгожымі вобразамі ззяючы над зямлёй, -

Бо ён болей боскі за ўладароў зямлі...

Дух твой на небе далёкі ад людзей,

Але промні твае прабіраюцца ў пекла...

[1]

У "Тэкстах пірамід" Асірыс і Гор разглядваюцца як боствы, варожыя памерламу фараону, а Атум-Ра - як дружалюбная сіла. Наогул сонечны Атум-Ра нярэдка супрацьпастаўляецца хтанічнаму богу Асірысу. У свяшчэнным возеры ў Карнаке Атуму быў прысвечаны гранітны скарабей. У Геліопалі ўшаноўваўся сакральны камень "бенбен", які лічыўся першым праяўленнем Атума.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]