Атыповая пнеўманія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Атыповая пнеўманія — група пнеўманій, выкліканых «нетыповымі» ўзбуджальнікамі і якія маюць незвычайнае клінічным цячэнне. Калі развіццё атыповай пнеўманіі не звязана з іншым захворваннем, такая пнеўманія носіць назву першаснай (ПАП).

Тэрмін быў прапанаваны ў 1930-я гады ў супрацьлегласць добра вядомай у той час і найбольш часта сустракаемай бактэрыяльнай пнеўманіі, выкліканай пнеўмакокам.

Прычыны[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш часта выклікаюць атыповую пнеўманію наступныя бактэрыі (найчасцей унутрыклеткавыя):

Акрамя гэтага, атыповая пнеўманія можа быць грыбковай, пратазойнай або віруснай прыроды.

У мінулым большасць паразітаў высейвалася з цяжкасцю. Сучасныя методыкі спрыяюць адназначнай ідэнтыфікацыі патагенаў, што дазваляе падабраць больш індывідуальную тэрапію.

Вірусная атыповая пнеўманія[правіць | правіць зыходнік]

Сярод вядомых прычын віруснай атыповай пнеўманіі — рэспіраторна-сінцыціяльны вірус чалавека (РСВ), вірусы грыпу A і B, вірус парагрыпу, адэнавірусы, цытамегалавірус, вірус цяжкага вострага рэспіраторнага сіндрому (SARS), вірус адру і г.д.