Перайсці да зместу

Атэрома

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атэрома
МКХ-10 L72.172.1
МКХ-9 706.2706.2
DiseasesDB 29388
MedlinePlus 000842
MeSH D004814
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атэрома (грэч. αθηρα — кашыца і ωμα — заканчэнне ў назвах пухлін) — дабраякаснае новаўтварэнне, якое ўзнікае ў выніку закаркавання вывадных пратокаў сальнай залозы скуры і скаплення ў ей яе сакрэту, клетак эпітэлія і інш Лячэнне толькі хірургічнае.

Рэтэнцыйная кіста сальнай залозы скуры, атэрома, назіраецца на участках скуры, багатых на сальныя залозы — у валасістай частцы галавы, твару. Можа дасягаць вялікіх памераў, бывае множнай.

Атэромы з'яўляюцца небалючыя ўтварэнні з гладкай паверхняй, якія павольна павялічваюцца. Дыягнаставаць атэрому не складана складно. Пры вялікай атэроме галавы выключаюць мазгавую грыжу.

Хірургічнае лячэнне паказана ва ўсіх выпадках. Аперацыю праводзяць у асноўным пад мясцовай анестэзіяй (растворам навакаіну ці лідакаїну). Атэрому выдаляюць разам з яе абалонкай. Пры атэроме, якая нагнойваюцца, раскрываюць яе паражніну, выдаляюць змесціва, выскабліваюць сценкі кісты, паражніну змазваюць спіртавым ёдным растворам, тампануюць. Рана ў гэтых выпадках гоіцца другасным нацяжэннем.