Аун Сан Су Чжы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
До Аун Сан Су Чжы
бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1945(1945-06-19)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг М'янмы М’янма
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Веравызнанне будызм (Тхеравада)
Партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю
Член у
Род дзейнасці палітычны дзеяч
Месца працы
Бацька Аўн Сан[6]
Маці Кхі Чжы[d][6]
Муж Michael Aris[d][4]
Дзеці Alexander Aris[d] і Dannian Kim Arundel Aris[d]
Узнагароды

Нобелеўская прэмія — 1991 Нобелеўская прэмія міру

Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Кампаньён ордэна Аўстраліі
Кампаньён ордэна Аўстраліі
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аун Сан Су Чжы́ (бірм.: အောင်ဆန်းစုကြည်, англ.: Aung San Suu Kyi; нар. 19 чэрвеня 1945, Рангун, Бірма, цяпер Янгон, М’янма) — бірманскі палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1991). З’яўлялася адной з фігур, падазраваных у ажыццяўленні генацыду мусульман у М’янме[7].

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дачка лідара руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Аўн Сан Су Чжы пакінула Бірму ў 1960 годзе, скончыла Оксфардскі ўніверсітэт, жыла ў Англіі.

У 1972 годзе выйшла замуж за тыбетолага Міхаэля Эйрыса. У іх нарадзілася двое сыноў.

У 1988 годзе вярнулася ў Бірму. У верасні 1988 года стала адным з лідараў апазыцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у маі 1990 года НЛД атрымала больш за 80 % месцаў у парламенце М’янмы, аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў.

Лаўрэат прэміі памяці прафесара Торалфа Рафт (1990). У кастрычніку 1991 года Аун Сан Су Чжы стала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У траўні 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 года. Увогуле яна правяла ў турме і пад хатнім арыштам каля 15 гадоў[8]. У 2008 годзе ўзнагароджана найвышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

У лістападзе 2015 года на ўсеагульных выбарах у М’янме апазіцыйная партыя Нацыянальная ліга за дэмакратыю на чале з Аун Сан Су Чжы набрала амаль 90 % галасоў выбаршчыкаў. Яна заявіла, што ў партыі будзе дастаткова галасоў, каб сфармаваць першы ў гісторыі краіны дэмакратычны ўрад[9]. Паводле канстытуцыі краіны, Аун Сан Су Чжы не можа заняць пасаду прэзідэнта, таму што яе муж — брытанец, а ў сыноў замежныя пашпарты.

Затрымана 1 лютага 2021 года пад час ваеннага перавароту.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Аун Сан Су Чжы прысвечана песня Walk On групы U2.

Зноскі

  1. After Victory in Myanmar, Aung San Suu Kyi Quietly Shapes a Transition / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2015. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 2 красавіка 2016.
  2. Aung San Suu Kyi // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Aung San Suu Kyi - FactsNobel Foundation. Праверана 2 красавіка 2016.
  4. а б в г Aung San Suu Kyi - BiographicalNobel Foundation. Праверана 10 красавіка 2016.
  5. Ms Aung San Suu KyiInternational Institute for Democracy and Electoral Assistance. Праверана 10 красавіка 2016.
  6. а б Profile: Aung San Suu Kyi — 2015. Праверана 2 красавіка 2016.
  7. Аун Сан Су Чжи ответит перед судом ООН за геноцид мусульман
  8. http://www.bbc.com/russian/news/2015/11/151112_myanmar_elections_obama
  9. http://nashaniva.by/?c=ar&i=159769

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]