Афанасьеўская археалагічная культура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Археалагічная культура · Цэнтральная Азія
Афанасьеўская культура
Бронзавы век
Лакалізацыя Сібір, Казахстан, Манголія, заходні Кітай
Датаванне 3 тысячагоддзе да н.э. 2 тысячагоддзе да н.э.
Носьбіты арыі
Тып гаспадаркі жывёлагадоўля, паляванне
Даследчыкі С. А. Цеплаухаў
Afanasevo provisional.png
Пераемнасць:
Ямная культура

Афанасьеўская культураархеалагічная культура бронзавага веку ў Цэнтральнай Азіі і Сібіры. Існавала ў перыяд 3 тысячагоддзе да н.э.2 тысячагоддзе да н.э..

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Помнікі Афанасьеўскай культуры даследуюцца з 1865 г., аднак вылучана ў асобную культуру толькі ў 1922 г. С. А. Цеплаухавым на аснове раскопак каля Афанасьеўскай гары ў Хакасіі.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Носьбіты Афанасьеўскай культуры антрапалагічна належылі да еўрапеоідаў. Большасць даследчыкаў атаесамляе іх з выхадцамі еўрапейскай ямнай культуры.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Носьбіты Афанасьеўскай культуры займаіся адгоннай жывёлагадоўляй і паляваннем. Рэшткі плавільні сведчаць пра вытворчасць медзі і бронзы. У Горным Алтаі знойдзена паселішча, якое складалася з паўзямлянкавых жытлаў прамавугольнай формы. Дно агменяў выкладвалі камянямі. Вядомы таксама горныя і пячорныя станы, што ўжываліся пастухамі. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што афанасьеўская тэхналогія выплаўкі металаў доўгі час заставалася ізаляванай ад іншых рэгіёнаў.

Лепей вывучаны магільні. Яны адрозніваюцца невялікімі памерамі, часцяком сустракаюцца курганы. Магільныя камеры ўяўляюць колы з каменю і каменных пліт, зверху перакрытыя драўляным бярвеннем ці каменнымі плітамі. Нябожчыкі ляжаць на спіне з сагнутымі ў каленах нагамі ці на боку ў скурчаным стане. У магільні клалаўся керамічны або драўляны посуд, каменныя сякеры, бронзавыя прылады, ювелірныя вырабы з камення, золата, медзі, срэбра.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]