Афанасій Васілевіч Кляцко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афанасій Васілевіч Кляцко
Дата нараджэння 31 студзеня 1911(1911-01-31)
Месца нараджэння в. Куляшоўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць
Дата смерці 8 ліпеня 2001(2001-07-08) (90 гадоў)
Месца смерці Магілёў
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19311935, 19411945
Званне voyskovoy starshina[d]
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Айчыннай вайны I ступені
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн Славы
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Ордэн «За службу Радзіме» III ступені
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За вызваленне Варшавы»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «За ўзяцце Берліна»
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»

Афанасій Васілевіч Кляцко (нар. 18 (31) студзеня 1911, вёска Куляшоўка, Клімавіцкі павет, Магілёўская губерня, цяпер Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць8 ліпеня 2001, Магілёў) — савецкі ваенны-сапёр, поўны кавалер ордэна Славы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 студзеня 1911 года ў вёсцы Куляшоўка Клімавіцкага раёна Магілёўскай обласці Беларусі ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 4 класы. Працаваў кавалём у калгасе. У Чырвонай Арміі ў 19311935 і з 1941 года. З 1943 года - актыўны ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у вызваленні Беларусі, Літвы, Польшчы. Вайну скончыў у разбітай варожай Германіі.

Сапёр 222-га гвардзейскага стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко, у складзе групы байцоў 10 жніўня 1944 года у сямі кіламетрах на паўночны захад ад літоўскага горада Вілкавішкіс узарваў мост праз раку Шэрвінты, перагарадзіўшы шлях пятнаццаці танкам праціўніка, сарваўшы варожую танкавую атаку.

Загадам па 49-й гвардзейскай стралковай дывізіі № 055 ад 28 верасня 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях, чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

Сапёр 222-га стралковага палка чырвонаармеец Афанасій Кляцко з групай разгароджвання 1416 студзеня 1945 года ў раёне польскага населенага пункта Рудкі, размешчанага на паўднёвым захадзе ад горада Радам, зрабіў чатыры паходы ў мінных палях праціўніка, абязшкодзіўшы 72 супрацьпяхотныя і 7 супрацьтанкавых мін, узяў у палон трох праціўнікаў.

Загадам па 33-й арміі № 074 ад 29 сакавіка 1945 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілеві узнагароджаны ордэнам Славы 2- ступені[1].

14 красавіка 1945 года у трох кіламетрах на паўднёвы усход ад германскага горада Франкфурт-на-Одэры чырвонаармеец Афанасій Кляцко, забяспечваючы дзеянні разведвальнай групы, зрабіў праходы ў мінным полі і драцяной загародзе. Быў паранены, але поя бою не пакінуў.

Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі чырвонаармеец Кляцко Афанасій Васілевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[1].

У 1945 годзе старшына Кляцко А. В дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску, працаваў у калгасе. Жыў у горадзе Магілёве. Памер 8 ліпеня 2001 года.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беляев И. Н., Сысоев А. Н. Хроника солдатской славы. — Минск, 1970.
  • Кавалеры ордена Славы трёх степеней: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии Д. С. Сухоруков. — М.: Воениздат, 2000. — 703 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-203-01883-9.
  • Лобода В. Ф. Солдатская слава. Книга 2 . — М., 1967.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Кляцко Афанасий Васильевич (руск.) на сайце «Героі краіны»