Перайсці да зместу

Афгана-пакістанская вайна (2026)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афгана-пакістанская вайна (2026)
Дата з 21 лютага 2026
Статус канфлікт працягваецца
Праціўнікі
 Афганістан
Тэхрык-е Талібан Пакістан
 Пакістан

Афгана-пакістанская вайна — узброенае супрацьстаянне паміж Афганістанам і Пакістанам, выкліканае авіяўдарамі пакістанскіх ВПС па афганскіх правінцыях 21 лютага 2026 года. У адказ афганскія сілы 26 лютага пачалі ваенную аперацыю супраць суседняй краіны. 27 лютага Пакістан афіцыйна абвясціў аб адкрытай вайне з Афганістанам.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2026 года сітуацыя ў сферы бяспекі ў Пакістане рэзка абвастрылася. 6 лютага ў шыіцкай мячэці ў Ісламабадзе тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас пятнічнай малітвы. У выніку тэракту загінулі не менш за 36 чалавек і каля 170 атрымалі раненні[1].

Праз некалькі дзён, 19 лютага, начынены выбухоўкай аўтамабіль пратараніў кантрольна-прапускны пункт у раёне Баджаур у правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Ахвярамі атакі сталі 11 вайскоўцаў і адно дзіця. Пакістанскія ўлады заявілі, што нападнік меў афганскае грамадзянства, пасля чаго Міністэрства замежных спраў Пакістана ўручыла ноту пратэсту ўладам суседняй краіны, выклікаўшы часовага паверанага ў справах афганскай дыпмісіі ў Ісламабадзе[2].

21 лютага тэрарыст-смяротнік атакаваў вайсковую калону ў раёне Бану ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва, у выніку чаго загінулі двое вайскоўцаў, уключаючы падпалкоўніка. Пакістанскае кіраўніцтва ўскладала адказнасць за падобныя атакі на рух «Тэхрык-е Талібан Пакістан» (ТТП), сцвярджаючы, што яго лідары і баевікі знаходзяць прытулак на афганскай тэрыторыі[3].

Ход канфлікту

[правіць | правіць зыходнік]

У ноч з 21 на 22 лютага 2026 года Ваенна-паветраныя сілы Пакістана нанеслі серыю авіяўдараў па тэрыторыі Афганістана. Мэтамі сталі раёны ва ўсходніх правінцыях Нангархар і Пактыка. Удары былі нанесеныя ў дні святога для мусульман месяца Рамадан[4][5].

Афіцыйны Ісламабад заявіў, што атакі былі накіраваныя на знішчэнне лагераў і сховішчаў баевікоў ТТП. Паводле звестак пакістанскіх вайскоўцаў, у выніку ўдараў па сямі аб’ектах уздоўж мяжы былі ліквідаваныя не менш за 80 баевікоў[6].

Улады Афганістана адхілілі абвінавачвання Пакістана ў падтрымцы баевікоў. У Міністэрстве абароны краіны заявілі, што бамбёжкам падвергліся не ваенныя лагеры, а грамадзянскія аб’екты[7][8]. Прэс-сакратар Вярхоўнага лідара Афганістана Забіула Маджахед паведаміў пра дзясяткі загінулых і параненых сярод мірнага насельніцтва, уключаючы жанчын і дзяцей. Паводле звестак Міністэрства асветы, пад руінамі медрэсэ загінулі пяць вучняў[4]. Афганскія крыніцы паведамлялі, што толькі ў правінцыі Нангархар ахвярамі сталі не менш за 17 чалавек[9].

Увечары 26 лютага Узброеныя сілы Афганістана пачалі ваенную аперацыю супраць Пакістана[4][10]. Аперацыя пачалася а 20:00 паводле мясцовага часу з некалькіх кірункаў уздоўж так званай лініі Дзюранда — у правінцыях Хост, Пактыя, Нурыстан, а таксама ў Нангархары і Кунары[4][11].

У першыя гадзіны аперацыі афганскім сілам удалося захапіць некалькі пакістанскіх пагранічных пастоў. Прадстаўнік армейскага корпуса паведаміў аб трох захопленых пастах праціўніка[4]. Іншыя крыніцы інфармавалі пра восем захопленых умацаваннях, у прыватнасці ў раёне Гарата, правінцыі Нангархар і правінцыі Кунар[12][13].

27 лютага пакістанцы разбамбілі Кабул. Мінабароны Пакістана заявіла, што паміж краінамі пачалася «адкрытая вайна»[14][15].

1 сакавіка пакістанцы зноў бамбілі Кабул[16], а афганцы — правінцыі Хайбер-Пахтунхва і Белуджыстан[17]. Тым часам у выніку сутыкненняў у прыгранічных раёнах правінцый Нангархар, Пактыя, Хост і Кандагар, паводле афганскіх даных, загінулі 32 пакістанскія салдаты і дзясяткі атрымалі раненні[18]. На наступны дзень пакістанская авіяцыя ўзмацніла ўдары па тэрыторыі праціўніка: былі атакаваныя Кабул[19], правінцыі Нангархар, Панджэр, Капіса[20]. Знішчаны склады боепрыпасаў у Джалалабадзе і Хосце[21].

3 сакавіка паветраным нападам падвергліся Кабул, Панджэр, Бадахшан, Герат, Капіса[22], Нурыстан[23]. У той жа дзень прадстаўнік афганскага ўрада заявіў, што за апошнія 24 гадзіны іх сілы атакавалі варожыя памежныя пасты ўздоўж правінцый Кандагар, Нангархар, Кунар, Нурыстан, Хост і Пактыка[24]. Паводле заяў Пакістана, былі атакаваныя 53 пагранпасты[25][26].

4 сакавіка пакістанская артылерыя ўдарыла па раёну Хас-Кунар у правінцыі Кунар[27][28]. На наступны дзень пакістанская авіяцыя знішчыла штаб 205-й брыгады УС Афганістана[29][30].

13 сакавіка Пакістан падвергнуў чарговым бамбардзіроўкам горад Кабул, былі абстраляныя раёны ў правінцыях Кандагар, Пактыка і Пактыя. Паводле заявы прэс-сакратара Вярхоўнага лідара Афганістана Забіулы Муджахіда, у выніку абстрэлаў загінулі жанчыны і дзеці[31]. Пакістан нанёс удар па рэзервуары з палівам авіякампаніі Kam Air побач з аэрапортам Кандагар[32]. Афганістан ударыў беспілотнікам па 28-м блоку жылога комплексу для афіцэраў кампуса «Хамза» ў Ісламабадзе, што прывяло да шматлікіх ахвяр сярод пакістанскіх вайскоўцаў, і па ваеннай базе арміі Пакістана ў горадзе Кохат, правінцыі Хайбер-Пахтунхва[33].

15 сакавіка Ваенна-паветраныя сілы Афганістана нанеслі ўдар па варожай базе ў горадзе Вана[34].

16 сакавіка Пакістан падвергнуў мінамётнаму абстрэлу вёску Нарай раёна Гурбуз, рынак і цэнтральную клініку ў вёсцы Атахейль раёна Джаджы-Майдан і раён Спера ў правінцыі Хост[35], нанёс удар беспілотнікамі па горадзе Кабул[36], у тым ліку па рэабілітацыйным цэнтры. Больш за 250 чалавек загінулі і больш за 400 атрымалі раненні[37].

18 сакавіка года па просьбе Саудаўскай Аравіі, Катара і Турцыі бакі часова прыпыняюць ваенныя аперацыі на час свята Ід аль-Фітр. 19 сакавіка Афганістан заявіў, што Пакістан парушыў перамір’е, абстраляўшы правінцыю Кунар[38]. Пакістан гэта абверг[39].

24 сакавіка ў 00:00 перамір’е афіцыйна скончылася, і ВПС Пакістана пачалі наносіць новыя ўдары на тэрыторыі Афганістана[40].

  1. Hussain, Abid. Afghanistan bombing: What’s Pakistan’s strategy as India-Taliban ties grow? (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 лютага 2026.
  2. Hussain, Abid. Afghanistan bombing: What’s Pakistan’s strategy as India-Taliban ties grow? (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 лютага 2026.
  3. Hussain, Abid. Afghanistan bombing: What’s Pakistan’s strategy as India-Taliban ties grow? (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 лютага 2026.
  4. а б в г д Афганистан заявил о начале операции возмездия против Пакистана (руск.). ria.ru (26 лютага 2026).
  5. tengrinews.kz. Афганистан начал операцию возмездия против Пакистана (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  6. Афганистан начал операцию против Пакистана (руск.). РБК (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  7. Афганистан начал операцию против Пакистана (руск.). РБК (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  8. tengrinews.kz. Афганистан начал операцию возмездия против Пакистана (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  9. Афганистан начал операцию против Пакистана (руск.). РБК (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  10. tengrinews.kz. Афганистан начал операцию возмездия против Пакистана (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  11. Афганистан начал операцию против Пакистана (руск.). РБК (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  12. Афганистан начал операцию против Пакистана (руск.). РБК (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  13. tengrinews.kz. Афганистан начал операцию возмездия против Пакистана (руск.). Главные новости Казахстана - Tengrinews.kz (26 лютага 2026). Праверана 26 лютага 2026.
  14. Кииков, Жуман. Пакистан объявил открытую войну Афганистану (руск.). Kursiv Media Казахстан (27 лютага 2026). Праверана 27 лютага 2026.
  15. Пакистан объявил о начале войне с талибами: авиаудары по Кабулу и Кандагару, ответ Афганистана, десятки погибших. Газета.Ru (27 лютага 2026). Праверана 27 лютага 2026.
  16. Mohammadi, Habib (1 March 2026). Heavy gunfire erupts in central Kabul early Sunday. Amu TV.
  17. Reports of Afghan Taliban strikes on Pakistan's military sites false: information ministry. Dawn(англ.). 2 March 2026.
  18. طالبان می‌گوید ۳۲ سرباز دیگر پاکستانی را کشته است. Afghanistan International(перс.). 1 March 2026.
  19. Taliban Confirms New Pakistani Airstrikes On Kabul. Afghanistan International(англ.). 2 March 2026.
  20. شنیده شدن صدای هواپیما، شلیک و انفجار برای سومین شب پیاپی در پنجشیر و کاپیسا. Afghanistan International(перс.). 2 March 2026.
  21. Yawar, Mohammad Yunus. Pakistan, Afghanistan show no signs of stepping back as fighting enters fifth day. Reuters (2 сакавіка 2026). Праверана 2 March 2026.
  22. صدای هواپیما، انفجار و شلیک در چند ولایت. Afghanistan International(перс.). 3 March 2026.
  23. طالبان از ورود «هواپیماهای بی‌سرنشین پاکستانی» در خوست خبر داد. www.afintl.com(перс.). 3 March 2026.
  24. طالبان می‌گوید تاکنون بیش از «۱۵۰ نیروی پاکستانی» را کشته است. Afghanistan International(перс.). 3 March 2026.
  25. پاکستان درگیری با طالبان در ۵۳ نقطه مرزی در بلوچستان و خیبرپختونخوا را تایید کرد. Afghanistan International(перс.). 3 March 2026.
  26. Pakistan says its forces killed 67 Afghan troops in cross-border clashes. Kabul rejects the claim. AP News. Архівавана з першакрыніцы 3 March 2026. Праверана 3 March 2026.
  27. Mohammad. NRC: Three Killed in Pakistan Missile Strike on Earthquake-Affected Camp in Kunar (англ.). Hasht-e Subh (4 сакавіка 2026). Праверана 4 March 2026.
  28. Three children killed in Pakistani airstrike on Kunar province. Ariana News. Праверана 4 March 2026.
  29. Operation Ghazab-Lil-Haq to continue until Taliban end terror support: Security sources (англ.). The Express Tribune (5 сакавіка 2026). Праверана 5 сакавіка 2026.
  30. Pakistan Army continuing action against Afghan Taliban, Fitna Al Khawarij. Radio Pakistan (5 сакавіка 2026). Праверана 5 March 2026.
  31. Власти Афганистана сообщили об обстреле со стороны Пакистана.
  32. Афганистан обвинил Пакистан в ударах по резервуарам с топливом в Кандагаре.
  33. Афганский БПЛА ударил по военному объекту в столице Пакистана.
  34. Афганистан заявил об ударе по военной базе в пакистанском городе Вана.
  35. Пакистанские военные обстреляли три уезда в Афганистане.
  36. Пакистанские беспилотники ударили по Кабулу, есть жертвы.
  37. В результате ударов Пакистана по Кабулу погибли 250 человек.
  38. Пакистан нарушил перемирие с Афганистаном, пишут СМИ.
  39. Пакистан опроверг заявления о нарушении перемирия с Афганистаном.
  40. Срок перемирия между Пакистаном и Афганистаном завершился (руск.). Day.Az (23 сакавіка 2026). Праверана 24 сакавіка 2026.