Афелія (карціна Міле)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Эверэт Міле
Афелія. 1851—1852
Ophelia
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 76.2 × 111.8 см
Галерэя Тэйт, Лондан
(інв. N01506 і NG1506)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афелія (англ.: Ophelia) ці «Смерць Афеліі» — карціна англійскага мастака Джона Эверэта Міле, завершаная ім у 1852 годзе[1]. У аснове карціны ляжыць сюжэт з п'есы Шэкспір​​а «Гамлет». Гэтае палатно, выстаўленае ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у 1852 годзе, было далёка не адразу ацэнена сучаснікамі[2][3].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Афелія была каханай прынца Гамлета, але, даведаўшыся, што ён забіў яе бацьку Палонія, яна звар'яцела розумам і скончыла з сабой — утапілася ў рацэ. Як кажуць магільшчыкі ў п'есе, «Каб не парушан быў царкоўны статут загадам найвышэйшым, то яна ляжала б у зямлі неасвячонай да страшнага суда»[4]. Міле адлюстраваў сцэну, якая апісана Каралевай, маці Гамлета. Яна апісвае смерць Афеліі, як няшчасны выпадак:

" Дзе старая вярба наўскос ручая
Вэлюм доўгіх галін назірае ў плыні,
Фантастычных вянкоў насплятала яна
З казяльцу, крапівы і стакротак нявінных.
Там пурпурная кветка, якую пастух
Называе слаўцом, няўгодным у касцёле,
А дзяўчаты вясковыя клічуць яе
Пальцам мёртвага, як сустракаюць у полі.
Нарабіўшы карон з пустазельных раслін,
Узняла яна рукі над полагам хісткім,
Раптам рынула ўніз у ручайную сінь,
Гойдаць стала сукенка яе, як калыска.
Вадзяніца нібы яна колькі плыла
І спявала ўрыўкі сваіх песнапенняў,
Не адчула адчаю, ні суму, ні зла,
Бы ў стыхіі сваёй. Праз колькі імгненняў,
Бо цягнуцца не могуць такія хвіліны,
Мокрай стала сукенка, бы камень на дно
Пацягнула, і вось засталося адно —
У вадзе, як у люстры, вярбы той галіны[5].
"

На карціне Афелія намаляваная адразу пасля падзення ў раку. Яна спявае гаротныя песні, напалову пагружаная ў ваду. Яе пастава — раскрытыя рукі і позірк, скіраваны ў неба, — выклікае асацыяцыі з Распяццем Хрыста, а таксама нярэдка інтэрпрэтавалася, як эратычная. Дзяўчына павольна апускаецца ў ваду на фоне яркай, квітнеючай прыроды, на яе твары няма ні панікі, ні адчаю[6]. І хоць смерць непазбежная, на карціне час як быццам замер. Міле ўдалося па-майстэрску захаваць імгненне, якое праходзіць паміж жыццём і смерцю[6].

Зноскі

  1. Милле, Джон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  2. Лоранс де Кар. Прерафаэлиты: модернизм по-английски / Пер. с англ. Ю. Эйделькинд. — М.: Астрель, 2003. — ISBN 5-17-008099-9.
  3. Secher, Benjamin.. Десять вещей, которые вы не знали об «Офелии»(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 7 лютага 2008.
  4. Гамлет, прынц дацкі (пер. Ю. Гаўрука).
  5. Уільям Шэкспір. «Гамлет, прынц дацкі» (Пераклад В. Сітнік). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2012. Праверана 17.4.2014.
  6. а б Adrienne Johnson. Momentary Detail in Millais's Ophelia (англ.)(недаступная спасылка). The Victorian Web (2004 год). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2012. Праверана 28.06.2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Категория:Картины по сюжетам произведений Уильяма Шекспира