Афогнак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афогнак
англ. Afognak
Узбярэжжа
Узбярэжжа
Характарыстыкі
Плошча1 812,6 км²
Насельніцтва169 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,09 чал./км²
Размяшчэнне
58°16′48″ пн. ш. 152°33′59,90″ з. д.HGЯO
АкваторыяАляска
Краіна
Афогнак (Аляска)
Афогнак
Афогнак
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афо́гнак (англ.: Afognak) — востраў у складзе Кадзьякскага архіпелага. Належыць да амерыканскага штата Аляска. Плошча — 1 812,6 км². Насельніцтва (2000 г.) — 169 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Афогнак — другі па плошчы і насельніцтву востраў Кадзьякскага архіпелага. Мае вулканічнае паходжанне. Уваходзіць у зону Ціхаакіянскага вогненнага кальца. Тут часцяком здараюцца землятрусы. Берагі моцна парэзаны фіёрдамі, утворанымі ледавікамі плейстацэнавай эпохі. Для ландшафтаў характэрны скалістыя ўзвышшы. Найвышэйшае ўзвышша дасягае 776 м над узроўнем акіяна.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Значную частку вострава займаюць яловыя лясы, лугі, балоты і тундра. Фаўна прадстаўлена шматлікімі птушкамі, грызунамі, лісамі, бурымі мядзведзямі, ластаногімі, ласямі. Каля берагоў сезонна з'яўляюцца кіты. У 1892 г. для захавання мясцовай дзікай прыроды быў створаны дзяржаўны парк.

Асаблівасці культуры[правіць | правіць зыходнік]

Значная частка астравіцян прадстаўлена карэннымі насельнікамі — сугпіят, якія арганізаваны ў аўтаномную абшчыну. Іх продкі пасяліліся на архіпелаге ў 2 тысячагоддзі да н. э. У канцы XVIII ст. востраў практычна спусцеў з-за эпідэмій вірусных захворванняў, выпадкова занесеных расійскімі здабытчыкамі. Зноў пачаў засяляцца толькі пасля 1840-х гг. Многія сучасныя сугпіят спавядаюць праваслаўе.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі заняткамі насельніцтва з'яўляюцца рыбалоўства, праца ў запаведніку, абслугоўванне турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]