Афонсу Энрыкіш (стадыён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афонсу Энрыкіш
Месцазнаходжанне Гімарайнш, Партугалія
Пабудаваны 1930
Адкрыты 27 ліпеня 2003
Кошт узвядзення 37,3 млн[1]
Архітэктар Эдуарду Гімарайнш
Уладальнік Гімарайнш
Хатняя каманда Віторыя Гімарайнш[d]
Умяшчальнасць 30 165
Памеры поля 107 x 72 м
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Афо́нсу Энры́кіш» (парт.: Estádio D. Afonso Henriques) — футбольны стадыён у горадзе Гімарайнш, Партугалія. Стадыён належыць муніцыпалітэту горада Гімарайнш і выкарыстоўваецца футбольным клубам «Віторыя Гімарайнш» для правядзення сваіх хатніх матчаў. Размешчана арэна ў цэнтры горада, у некалькіх хвілінах хады ад галоўнай плошчы горада Торал.

Арэна названа ў гонар першага караля Партугаліі Афонсу Энрыкіша, які нарадзіўся ў горадзе Гімарайнш.

Стадыён быў пабудаваны ў 1930 годзе. У 2003 годзе ён быў рэканструяваны і пашыраны да чэмпіянату Еўропы па футболе па праекце архітэктара Эдуарду Гімарайнша. «Афонсу Энрыкіш» умяшчае 30 146 гледачоў, з якіх 452 — VIP-месцы і 120 месцаў для журналістаў[2]. Арэна мае 30 выхадаў, што дазваляе эвакуіраваць 30 000 чалавек за 8 хвілін.

Смерць Міклаша Фехера[правіць | правіць зыходнік]

25 студзеня 2004 года «Бенфіка» прыехала ў Гімарайнш, каб згуляць з мясцовай камандай «Віторыя». Гульня транслявалася ў прамым эфіры, «Бенфіка» вяла з лікам 1:0; Міклаш Фехер, які выйшаў на замену, атрымаў жоўтую картку ў кампенсаваны час і раптам схіліўся сагнуўся ад болю, і затым паваліўся назад на спіну. Ігракі і персанал клуба спрабавалі дапамагчы Фехеру да прыезду хуткай медыцынскай дапамогі, але не змаглі - футбаліст памёр ад гіпертрафічнай кардыяміяпатыі.

Зноскі