Афрыканерскі Рух Супраціву

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Афіцыйная эмблема.

Афрыканерскі Рух Супраціву (афр. Afrikaner Weerstandsbeweging) або AWB — правая палітычная арганізацыя і былая ваенізаваная група ў Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы пад кіраўніцтвам Юджына Тэрбланша (афр. Eugène Terre'Blanche). Яна нацэлены на аднаўленне незалежнай рэспублікі бураў або «Boerestaat» у Паўдневай Афрыцы. У перыяд свайго росквіту яна атрымала шырокую агалоску як у Паўдневай Афрыцы, так і за мяжой, як група тых, хто адстойвае перавагу белай расы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

AWB быў створаны 7 ліпеня 1973 года ў Гейдэльберзе, што ў Трансваалі (цяпер Гаутэнг). Тэрбланш, былы афіцэр паліцыі, расчараваўся ў ліберальных поглядах тагачаснага прэм'ер-міністр Форстэра, як такімі, што нясуць камуністычны ўплыў на паўдневаафрыканскае грамадства. Тэрбланш вырашыў сфармаваць AWB з шасцю іншымі аднадумцамі, і ен быў абраны лідэрам гэтай арганізацыі. Гэтую пасаду ен займаў да сваей смерці[1].

Мэтай арганізацыі стала стварэнне незалежнага Бурскай дзяржавы (афр. Boerestaat) — дзяржавы для бураў (каланізатараў), аддзеленай ад Паўдневай Афрыкі. AWB быў сфарміраваны таксама для таго, каб вярнуць сабе страчаныя зtмлі пасля Другой англа-бурскай вайны. Арганізацыя мае намер аднавіць незалежныя бурскія рэспублікі — Рэспубліку Трансвааль (або Паўднева-Афрыканскую Рэспубліку (Zuid-Afrikaansche Republiek) і Рэспубліку Памаранчавую або (Памяранчавая Свабодная дзяржава) (Оранж Vrystaat)[2].

Зноскі

  1. http://novychas.info/zamezza/futbolu_ne_budze/
  2. Van Der Hoogt, C. W (1900). The Story of the Boers, Chapter: A Century of Injustice.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]