Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
KAR soldiers collecting arms at Wolchefit Pass.jpg
Брытанскія салдаты ў Эфіопіі 28 верасня 1941
Дата

10 ліпеня 19406 лістапада 1942

Месца

Судан, Эфіопія, Эрытрэя, Брытанскае Самалі, Італьянскае Самалі, Кенія, Французская Заходняя Афрыка, Французская Экватарыяльная Афрыка, Мадагаскар, Чырвонае мора, Індыйскі акіян

Вынік

Перамога саюзнікаў

Праціўнікі
Вялікабрытанія Брытанская імперыя:

Flag of Free France (1940-1944).svg Змагарная Францыя
Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды
Бельгія Бельгія
Flag of Ethiopia (1897-1936; 1941-1974).svg Эфіопія

Каралеўства Італія, 1861—1946 Італія
Японская імперыя Японія
Францыя Французская дзяржава
Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Арчыбальд Уэйвел

Сцяг Вялікабрытаніі Роберт Стурджэс
Сцяг Вялікабрытаніі Эндру Канінгем
Змагарная Францыя Шарль дэ Голь
Эфіопія Хайле Селасіе I

Каралеўства Італія, 1861—1946 Уга Кавальера

Каралеўства Італія, 1861—1946 Гульельма Насі
Францыя Арманд Леон Анет
Францыя Марсэль Цету

 
Другая сусветная вайна
Атлантыка Заходняя Еўропа Усходняя Еўропа Міжземнамор'е Афрыка Паўднёва-усходняя Азія Ціхі акіян
 
Афрыканскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Усходняя АфрыкаПаўночная АфрыкаСенегалГабонМадагаскар

Афрыка́нскі тэа́тр вае́нных дзе́янняў Друго́й сусве́тнай вайны́ (19401942) — баявыя дзеянні, якія праходзілі падчас Другой сусветнай вайны ва Усходняй, Заходняй і Цэнтральнай Афрыцы.

Бітвы ў Заходняй і Усходняй Афрыцы (ліпень 1940 — студзень 1941)[правіць | правіць зыходнік]

3 жніўня 1940 італьянскія войскі пачалі наступленне з тэрыторыі Эфіопіі і Італьянскага Самалі ў брытанскія калоніі Кенія, Судан і Брытанскае Самалі. У Брытанскім Самалі ім удалося выцесніць значна саступаючым ім па колькасці паўднёваафрыканскія і брытанскія каланіяльныя войскі праз праліў ў брытанскую калонію Адэн. У Судане італьянцам атрымалася заняць гарады Касала, Галабат, Курмук, але неўзабаве яны былі спыненыя.

Пасля стварэння «Змагарнай Францыі» ў французскіх калоніях праходзілі бітвы паміж вішысцкімі і дэголеўскімі войскамі. У верасні 1940 войскі «Змагарнай Францыі» разам з брытанскімі, галандскімі і аўстралійскімі часткамі пацярпелі паражэнне ў Сенегале. Аднак у лістападзе ім удалося адваяваць Габон.

Паражэнне італьянцаў ва Усходняй Афрыцы. Бітва за Мадагаскар (студзень 1941 — лістапад 1942)[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 1941 брытанскія войскі ва Усходняй Афрыцы перайшлі ў контрнаступленне і выгналі італьянцаў з Кеніі і Судана. Да сакавіка брытанцы захапілі Італьянскае Самалі і ўварваліся ў Эфіопію, дзе іх колькасць пачала хутка ўзрастаць, галоўным чынам дзякуючы прытоку эфіопскіх партызан. 6 красавіка 1941 англійскія, паўднёваафрыканскія і эфіопскія войскі ўвайшлі ў Адыс-Абебу. Італьянцы былі цалкам разбітыя. Апошнія супраціўляючыяся італьянскія войскі здаліся ў лістападзе 1941.

5 мая 1942 дэголеўскія і брытанскія войскі ўварваліся на Мадагаскар, які быў базай забеспячэння японскіх падводных лодак у Індыйскім акіяне. Да лістапада 1942 года востраў быў вызвалены ад вішысцкіх і японскіх войскаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]