Афінская вежа 1

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 37° пн. ш. 23° у. д. / 37.984587° пн. ш. 23.760874° у. д. (G) (O) (Я)

Панарамны від на Афінскую вежу 1

Афінская вежа 1 — самае высокае архітэктурнае збудаванне Грэцыі вышынёй 103 м, лічыцца адзіным сапраўдным небаскробам краіны[1].

Збудаваная ў 1971 годзе вежа перасягнула пабудаваны ў 1964 годзе 14-павярховы афінскі атэль сеткі Хілтан — Hilton Athens — вышынёй 65 м[2]. На момант завяршэння будаўніцтва Афінская вежа 1 таксама была найвышэйшым збудаваннем усяго Балканскага рэгіёна.

Архітэктарам праекта быў Іааніс Вікелас[3], вядомы таксама па праекце Музея кікладскіх мастацтваў. Вежа мае 28 паверхаў, пабудавана ў раёне Афін Абелокіпі. Цяпер у ёй арандуюць памяшканні для сваіх офісаў вядучыя грэчаскія і замежныя кампаніі, у прыватнасці Emporiki Bank.

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]