Перайсці да зместу

Афіяпагон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Афіяпагон

Афіяпагон японскі (Ophiopogon japonicus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ophiopogon


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500769
NCBI  100502
IPNI  331251-2

Афіяпагон[3] (Ophiopogon) — род вечназялёных шматгадовых раслін сямейства спаржавыя (Asparagaceae). Нягледзячы на травяністы выгляд, яны не з’яўляюцца сапраўднымі травамі, паколькі не належаць да сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Назва роду паходзіць ад грэчаскіх слоў Όφις — «змей» і πόγὦν — «барада», хутчэй за ўсё з адсылкай на яго знешні выгляд[4][5][6].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Мае кароткія карэнішчы і нясе пучкі лісця, між якога з’яўляюцца кветкі у гронкападобных суквеццях, размешчаныя на кароткіх сцеблах.

Праўстаўнікі роду насяляюць ад цёплых умераных абласцей да трапічнай Усходняй, Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі[7][8].

У сістэме класіфікацыі APG III ён размешчаны ў сямействе спаржавыя (Asparagaceae), у падсямействе Nolinoideae (раней уключаўся ў сямейства Ruscaceae). Як і шматлікія лілеяпадобныя аднадольныя, раней яго часам класіфікавалі як лілейную расліну.

Віды[7]:

Вырошчванне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя віды, такія як Ophiopogon japonicus і Ophiopogon planiscapus, выкарыстоўваюцца ў якасці глебапакроўных раслін.

У кітайскай медыцыне выкарыстоўваецца клубень Ophiopogon japonicus, вядомы як mai men dong[9].

Некаторыя віды, у тым ліку афіяпагон ябуран (Ophiopogon jaburan) і афіяпагон японскі (Ophiopogon japonicus) культывуюць у аранжарэях і пакоях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Афіяпагон // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 177
  4. Flora of China: Ophiopogon
  5. Huxley, A., ed. (1992). New RHS Dictionary of Gardening. Macmillan ISBN 0-333-47494-5.
  6. When Perennials Bloom: An Almanac for Planning and Planting By Tomasz Aniśko pg 342
  7. а б Kew World Checklist of Selected Plant Families
  8. Flora of China Vol. 24 Page 252 沿阶草属 yan jie cao shu Ophiopogon Ker Gawler, Bot. Mag. 27: t. 1063. 1807.
  9. Bensky, D., Clavey, S., Stoger, E., & Gamble, A. (2004). Chinese Herbal Medicine Materia Medica, third edition. Eastland Press.