Ахалазія кардыі
Ахалазія кардыі | |
---|---|
МКХ-10 | K22.0 |
МКБ-10-КМ | K22.0 |
МКХ-9 | 530.0 |
МКБ-9-КМ | 530.0[1] |
OMIM | 200400 |
DiseasesDB | 72 |
MedlinePlus | 000267 |
eMedicine | radio/6 med/16 |
MeSH | D004931 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахалазíя кáрдыі — найбольш распаўсюджаная (>70%) першасная дыскінезія стрававода невядомай этыялогіі, характарызуецца падвышаным ціскам супакою і парушэннем рэлаксацыі ніжняй страваводнай сціскальніцы (НСС), а таксама адсутнасцю першаснай перыстальтычнай хвалі сярэдняй часткі стрававода. Парушэнне рэлаксацыі НСС, верагодна, выклікана пашкоджаннем і памяншэннем колькасці постгангліянарных нейронаў спляцення Аўэрбаха, адказных за рэлаксацыю НСС. З развіццём захворвання ўзнікае звужэнне стрававода, з пашырэннем прасвету вышэй і са значным станчэннем сценкі.
Сімптомы і плынь
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш характэрнай з'яўляецца цяжкасць пры глытанні спачатку цвёрдай ежы, а пасля і вадкасцяў. Дысфагія можа суправаджацца: рэгургітацыяй ежы ў рот, болем у грудной клетцы, пякоткай, хранічным кашлем. Гэта прыводзіць да страты масы цела і недаядання; рэгургітацыя ежы можа прывесці да аспірацыйнай пнеўманіі і абсцэсу лёгкага. Іншыя ўскладненні: эзафагіт, дывертыкул ніжняй часткі стрававода, крывацёкі (рэдка).
Дыягностыка
[правіць | правіць зыходнік]- Рэнтгенапіс стрававода пасля ўвядзення кантраснага рэчыва: НСС ў выглядзе «птушынай дзюбы», сценкі з гладкімі контурамі, рэзка звужваюцца дадолу.
- Эндаскапія з'яўляецца абавязковай для выключэння іншых прычын звужэння, перадусім пухліны стрававода. Сярод іншага, высвятляе, ці суправаджаецца захворванне пранцамі страваводнай адтуліны дыяфрагмы, што вельмі важна перад правядзеннем аператыўнага лячэння. У цяжкіх выпадках ахалазіі: стрававод атанічны, пашыраны і звілісты, са зменамі ў слізістай абалонцы ў выніку хранічнага раздражнення застаялай ежай (эратэма, далікатнасць, раскеліны, кандыдоз), НСС зачынены і не адчыняецца падчас падачы паветра, але пры невялікім націсканні прапускае эндаскоп ў страўнік . Моцны супраціў і калянасць кардыяльнай часткі страўніка сведчыць на карысць іншай прычыны (постзапаленнае звужэнне, пухліна).
- Манаметрыя стрававода выяўляе адсутнасць перыстальтыкі ў сярэдняй частцы стрававода (у > 90% пацыентаў) і змены тонусу НСС - павышэнне ціску спакою (> 45 мм рт.сл.) і парушэнне рэлаксацыі.
Дыягнастычныя крытэрыі
[правіць | правіць зыходнік]Дыягназ ставіцца на падставе рэнтгенапісу верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта з кантрасным рэчывам і эндаскапіі, а для пацверджання выконваецца манаметрыя стрававода.
Лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя прынцыпы
[правіць | правіць зыходнік]- Абмежаванне спажывання цяжкай для праглынання ежы; часам паказаная кашападобная дыета;
- Пазбяганне спешкі і станаў павышанага эмацыйнага напружання, якія спрыяюць ахалазіі;
- Узняцце падгалоўя ложка, каб прадухіліць аспірацыю.
Эндаскапічнае лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]- Механічнае пашырэнне стрававода: выконваецца з прэмедыкацыяй, пад рэнтгенаўскім кантролем. Эфектыўнасць паўторных маніпуляцый каля 80%. Ўскладненні: перфарацыя стрававода (у выпадку падазрэння выканаць рэнтгенапіс з водным кантрасным рэчывам), крывацёк з верхніх аддзелаў страўнікава-кішачнага тракта, рэфлюкс, эзафагіт, аспірацыйная пнеўманія.
- Ін'екцыі батулатаксіна падчас эндаскапіі: тармозіць вызваленне ацэтылхаліну, тым самым зніжаючы спазму НСС. Метад рэкамендуецца, калі іншыя метады супрацьпаказаныя альбо неэфектыўныя. Эфектыўнасць паўторных ін'екцый каля 50%.
Аператыўнае лячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Кардыяміятомія, г.зн. падоўжны надрэз цягліц стрававода і кардыі. Эфектыўнасць блізкая да эндаскапічнага пашырэння. Паказанні: звужэнне кардыі, якое перашкаджае эндаскапічнаму ўвядзенню правадніка ў страўнік, узрост <30 гадоў, перспектыва шматразовых працэдур пашырэння стрававода. Ускладненне - страўнікава-страваводны рэфлюкс. У некаторых выпадках (напр. вельмі вялікае пашырэнне стрававода) можа быць паказана сячэнне стрававода.
Фармакатэрапія
[правіць | правіць зыходнік]У якасці дадатку да інвазіўнага лячэння выкарыстоўваюцца лекавыя прэпараты, якія зніжаюць напружанне НСС: пераважна, 5-20 мг ізасарбіда дынітрату ротава 10-30 хв. перад ежай (эфект утрымліваецца ≈ 1,5 гадз.).
Прагноз
[правіць | правіць зыходнік]Большасць пацыентаў патрабуе частага эндаскапічнага або хірургічнага лячэння, і эфект часта з'яўляецца няпоўным. Пасля 15-25 гадоў, рызыка развіцця спінацэлюлярнай пухліны стрававода павялічваецца нават у 100 разоў (складае 1-3%), у сувязі з чым рэкамендуецца перыядычны эндаскапічны кантроль.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Gajewski, Piotr. Interna Szczeklika - mały podręcznik 2016/2017. — Elsevier, 2016. — 1535 с. — ISBN 978-83-7430-491-7.
- Варанец, В.І. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў: для супрацоўнікаў сферы аховы здароўя, студэнтаў медыцынскіх устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі. — Чатыры чвэрці, 2013. — 208 с. — ISBN 978-985-7058-13-6.
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.