Ахвярапрынашэнне (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Ахвярапрынашэнне» (шведск.: Offret) — філасофская драма, знятая Андрэем Таркоўскім ў 1986 годзе ў Швецыі, і якая стала апошнім фільмам рэжысёра. Карціна заваявала Гран-пры Канскага кінафестывалю (1986), прыз ФІПРЭСІ (1986), прыз Брытанскай кінаакадэміі (1988) і іншыя ўзнагароды.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Готланд жыве Аляксандр, журналіст, пісьменнік, былы акцёр. Дзеянне фільма адбываецца ў яго дзень нараджэння. У яго ёсць жонка Адэлаіда, дачка Марта і сын, маленькі нямы хлопчык (пасля аперацыі на звязках). Ён саджае дрэва. Паштальён Ота, былы настаўнік гісторыі і філосаф, дастаўляе яму паштоўку «Шмат шчаслівых вяртанняў!». Потым прыязджае Віктар, урач і сябар сям'і. Ён прапануе падвезці іх да хаты. Але Аляксандр застаецца і распавядае Маленькаму чалавеку як яны з Адэлаідай знайшлі свой ​​дом і як яны яго любяць.

Пасля яны ўсё збіраюцца ў доме. Служанка Джулія гатуе абед. Падарункі, кнігі, іконы, карты Еўропы семнаццатага стагоддзя, імгненна забаўляюць герояў, вяртаючы іх у мінулае, дзе вытокі іх веры і паходжання. Усе заўважаюць дзіўныя паводзіны Марыі. Ота заяўляе, што ён збірае "дзіўныя і незразумелыя падзеі ". Час, здаецца, спыніўся, але на самай справе жыццё поўнае размоў, жэстаў, пачуццяў. Толькі госці збіраюцца сесці за стол, як па радыё абвяшчаюць, што пачалася ядзерная вайна. У роспачы галоўны герой заяўляе, што прынясе ў ахвяру ўсё, што любіць («Я дам Табе ўсё, што я маю; сям'ю, дом, Маленькага чалавека») калі толькі ўсё гэта спыніцца. Ота раіць Аляксандру сысці і пераспаць з пакаёўкай Марыяй. Ота лічыць, што Марыя ведзьма. Аляксандр так і робіць.

На наступную раніцу ўсё выглядае нармальна. Яму здаецца, што нічога не было. Тым не менш, ён не забыўся абяцанне дадзенае Богу. Ён падманам адводзіць сям'ю на шпацыр і падпальвае дом. Убачыўшы пажар, сям'я бяжыць назад. З'яўляецца Марыя, Аляксандр хоча падысці да яе, але сям'я яго спыняе. Раптам з'яўляецца медыцынская машына і два медыкі ідуць за Аляксандрам і вязуць яго. Марыя едзе за ім на веласіпедзе, але раптам спыняецца ля дрэва, пасаджанага Маленькім чалавекам. Яна бачыць як ён палівае дрэва. Як толькі яна сыходзіць ён, лежачы ля дрэва, прамаўляе адзіную за ўвесь фільм фразу: «У пачатку было Слова. Чаму, тата?». Як і спачатку грае музыка Іаганам Себасцьяна Баха Страсці па Мацвею.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

  • Эрланд Юзефсан — Аляксандр
  • Алан Эдваль — Ота
  • Валеры Мерэс — Юлія
  • Сьюзен Флітвуд — Адэлаіда
  • Гудрун Гісладоцір — Марыя
  • Свен Вальтэр — Віктар
  • Філіпа Францэн — Марта
  • Томі Чэльквіст — Малы