Ахемен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ахемен
AchaemenidMapBehistunInscription.png
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: VIII стагоддзе да н.э.
Смерць: VII стагоддзе да н.э.
Дзеці: Тэісп

Ахемен (стар.-перс.: Haxāmaniš, грэч.: Ἀχαιμένης) — легендарны заснавальнік роду Ахеменідаў. Кіраваў Персіяй прыблізна ў 705675 да н.э.

Існуюць некаторыя версіі адносна паходжання яго імя. Грэчаскія гісторыкі, якія даследвалі інда-іранскую этымалогію, лічылі, што імя значыла «уладальнік сяброўскага розуму» (haxā — сябар, manah — розум). Тым не менш, сучасныя даследчыкі лічаць гэту версію памылковай і прапануюць іншую: Haxāmaniš — «натхнёны духам паслядоўнікаў».

Вельмі часта лічыцца легендарнай асобай. Клаўдзій Эліян у «De Natura Animalium» піша, што Ахемен быў выгадаваны арлом. Паводле Платона, Ахемен/Перс быў сынам эфіопскай царэўны Андрамеды і Персея і ўнукам Зеўса (згодна з іншай версіяй быў сынам Эгея). Пазней Перс стаў лічыцца бацькам Ахемена. Бехістунскі надпіс Дарыя І і Герадот называюць яго бацькам Тэіспа, продкам Кіра II і Дарыя І. Аднак Кір II у Вавілонскім цыліндры, дзе пералічыны яго радавод, не ўпамінае Ахемена. У тэксце з Пасаргадаў Кір II называе сябе Ахеменідам, але, магчыма, што гэты тэкст быў складзены пасля смерці Кіра Дарыем І, каб узаконніць свой захоп улады. Як бы ні было, пазнейшыя персідскія цары вельмі шанавалі Ахемена і лічылі яго сваім продкам.

Калі Ахемен быў рэальнай гістарычнай асобай, ён жыў у канцы VIII — пачатку VII да н.э. і быў правадыром аднаго з персідскіх плямёнаў (грэкі называюць яго пасаргады) ці першым персідскім царом, васалам Мідыйскай імперыі. Асірыйскі надпіс цара Сінахерыба сцвярджае, што ў 691 да н.э. асірыйцы ў бітве пад Галюле адбілі напад аб'яднанага войска, у складзе якога былі парсуамаш (персы) і анзан на чале з Ахеменам. Пераемнікам Ахемена на пасадзе кіраўніка персаў быў яго сын Тэісп.


Папярэднік:
Персідскі цар
705 да н.э-675 да н.э
Пераемнік:
Тэісп

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]