Ахемен (сатрап)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ахемен, сатрап)
Ахемен
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць 460 да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Дарый I
Маці Атоса
Дзейнасць Сатрап
Званне адмірал

Ахемен (? — 460/459 да н.э.) — персідскі сатрап, прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў.

Паводле Герадота быў сынам цара Дарыя І ад Атосы, родным братам цара Ксеркса І. Ктэсій, памылкова называючы яго Ахайменідам, сцвярджае, што Ахемен быў сынам Ксеркса.

Быў прызначаны сатрапам Егіпта пасля пачатку там паўстання. Кіраваў персідскім флотам у бітве пры Саламіне (480 да н.э.). У 460/459 да н.э. войска Ахемена было разбіта, а сам ён быў забіты Інарусам падчас другога егіпецкага паўстання. У знак насьмешкі Інарус адаслаў цела Ахемена яго пляменніку цару Артаксерксу І.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]