Ахеран

Ахеран
грэч. Αχέρων
Acheron 3.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 52 км
Басейн 705 км²
Вадацёк
Выток Пінд
 • Вышыня 1986 м
Вусце Іанічнае мора
 • Вышыня 0 м
Размяшчэнне
Водная сістэма Іанічнае мора
Краіна
Acheron nehri.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ахе́ран (грэч. Αχέρων) — рака на паўночным захадзе Грэцыі. Даўжыня — 52 км.

Пачаткам ракі Ахеран лічыцца зліццё двух ручаёў, што бяруць бачатак у гарах Пінд на вышыні 1986 м. Яна цячэ па вузкай горнай даліне, потым фарміруе каньён са стромкімі скаламі. За ім у мінулым расцілалася возера Ахерусія, асушанае ў 1960-х гг. Ніжняя плынь пры ўпадзенні ў Іанічнае мора суднаходная, даступная для маламерных суднаў.

Назва ракі паходзіць ад грэч. ἄχος («уздых»). У Старажытнай Грэцыі лічылася прытокам Стыкса. Старажытныя грэкі верылі, што ў возеры Ахерусія месціўся ўваход у свет памерлых. Каля Ахерана знаходзіўся храм Некрамантэён, дзе жрацы прымалі пілігрымаў, якія імкнуліся ўвайсці ў кантакт з нябожчыкамі. У 1958 г. храм, пабудаваны ў IV ст. да н.э., быў знойдзены археолагамі.

У нашы дні рэчышча Ахерана з’яўляецца месцам прыцягнення для турыстаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]