Ахмет Давутаглу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ахмет Давутаглу
турэцк.: Ahmet Davutoğlu
Secretary Kerry Meets With Turkish Foreign Minister Davutoglu (2) (cropped).jpg

26-ы прэм’ер-міністр Турцыі[d]
29 жніўня 2014 — 28 жніўня 2015
Папярэднік Рэджэп Таіп Эрдаган
Пераемнік Ахмет Давутаглу
міністр замежных спраў Турцыі[d]
2 мая 2009 — 6 ліпеня 2011
Папярэднік Ali Babacan[d]
Пераемнік Ахмет Давутаглу
міністр замежных спраў Турцыі[d]
6 ліпеня 2011 — 29 жніўня 2014
Папярэднік Ахмет Давутаглу
Пераемнік Mevlüt Çavuşoğlu[d]
прэм’ер-міністр Турцыі[d]
28 жніўня 2015 — 24 лістапада 2015
Папярэднік Ахмет Давутаглу
Пераемнік Ахмет Давутаглу
прэм’ер-міністр Турцыі[d]
24 лістапада 2015 — 24 мая 2016
Папярэднік Ахмет Давутаглу
Пераемнік Біналі Йылдырым

Нараджэнне 26 лютага 1959(1959-02-26)[1][2] (62 гады)
Жонка Sare Davutoğlu[d][3][4]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, палітолаг, педагог, пісьменнік, прафесар
Месца працы
Аўтограф Ahmet Davutoğlu signature.png
Commons-logo.svg Ахмет Давутаглу на Вікісховішчы

Ахмет Давутаглу (турэцк.: Ahmet Davutoğlu; 26 лютага 1959, Конья, Турцыя) — турэцкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат. Міністр замежных спраў Турцыі з 1 мая 2009 па 22 мая 2016. Лідар правячай партыі справядлівасці і развіцця з 21 жніўня 20014 і прэм’ер-міністр Турцыі з 28 жніўня 2014.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 студзеня 1959 у горадзе Ташкент правінцыі Конья, Турцыя.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Стамбульскім мужчынскім ліцэі. У 1983—1984 навучальным годзе скончыў Басфорскі ўніверсітэт (Стамбул) па дзвюм галінам: «Эканоміка» і «Паліталогія і міжнародныя адносіны». Працягнуўшы навучэнне ў ВНУ, атрымаў ступень магістра ў галіне «Дзяржаўнае кіраванне» і доктарскую ступень у галіне «Паліталогія і міжнародныя адносіны».

Праца[правіць | правіць зыходнік]

У 1990 годзе пачаў выкладчыцкую дзейнасць на пасадзе асістэнта ў Міжнародным Ісламскім Універсітэце Малайзіі. Адкрыў кафедру паліталогіі, якой кіраваў да 1993.

У 1993 годзе атрымаў званне дацэнта. З 1995 па 1999 працаваў на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.

У 19982002 гг. чытаў лекцыі ў якасці запрошанага выкладчыка ў Акадэміі ўзброеных сіл і ваенных акадэміях Турцыі.

У 19992004 гг. працаваў на пасадзе прафесара, быў у савеце кіравання, уваходзіў у навуковы савет, кіраваў кафедрай міжнародных адносін ва Універсітэце Бейкет, чытаў курс лекцый у якасці запрошанага выкладчыка на кафедры міжнародных адносін ва Універсітэце Мармара.

18 студзеня 2003 года ўказам прэзідэнта Турцыі Ахмета Недждэта Сезэра і Прэм’ер-міністр Турцыі Абдулы Гюля Ахмету Давутаглу быў нададзены ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.

1 мая 2009 быў прызначаны на пасаду міністра замежных спраў Турэцкай Рэспублікі, якую займаў да 28 жніўня 2014.

21 жніўня 2014 быў абраны лідарам правячай Партыі Справядлівасці і Развіцця[6], а 28 жніўня 2014 года быў назначаны выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра Турцыі[7]. На наступны дзень атрымаў вотум даверу ў парламенце Турцыі. 9 жніўня 2015 сышоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра[8]. 28 жніўня 2015 года сфарміраваў часовы ўрад з 13 міністраў ад Партыі Справядлівасці і Развіцця і 13 пазафракцыйных на час перадвыбарнага перыяда да канца 2015 года.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]