Ахова
Аграгарадок
Ахова
| ||||||||||||||||||
Ахо́ва[1] (трансліт.: Achova, руск.: Охово) — аграгарадок у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ахоўскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца ў 3 км ад аўтадарогі Гомель — Кобрын (М10).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- 1495 г. — першая згадка: кароль Казімір Ягелончык падараваў Ахова пінскаму францысканскаму манастыру (належала гэтаму каталіцкаму ордэну да другой трэці XIX ст.)[2].
- 1758 г. — на сродкі францысканцаў пабудавана уніяцкая царква з дрэва. У 1786 г. пасля пажару перабудавана ў касцёл. У 1864 г. касцёл перабудаваны ў праваслаўны храм. У 1924 г. храм перайшоў да католікаў, а пасля Другой сусветнай вайны вярнуўся да праваслаўных[2].
- Другая трэць XIX ст. — паселішча пераходзіць у дзяржаўную ўласнасць, налічвалася каля 40 гаспадарак[2].
- Пачатак XX ст. — у вёсцы знаходзілася народнае вучылішча[2].
- 1920—1930-я гг. — дзейнічаў кааператыў «Рольнік»[2].
- 1990-я гг. — адбудавана капліца над крыніцай[3].
- 1998 г. — у вёсцы налічвалася 287 гаспадарак, 621 жыхар[2].
- 29 снежня 2010 г. — вёска Ахова ператворана ў аграгарадок[4].
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У Ахове працуе сярэдняя школа і яслі-сад.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1758) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000550
- Старыя хрысціянскія могілкі.
- Капліца (1990-я гг.).
- Крыніца — помнік прыроды.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 История Пинска: pinskhistory.by
- ↑ Святой источник Рождества Пресвятой Богородицы расположен возле деревни Охово
- ↑ Решение Пинского районного Совета депутатов от 29.12.2010 N 05-12 "О преобразовании в агрогородки деревень Охово и Жидче"
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ахова
- Ахова на сайце Radzima.org
- Ахова на сайце Глобус Беларусі (руск.)