Ахова гісторыка-культурнай спадчыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ахова гісторыка-культурнай спадчыны — сістэма дзяржаўных і грамадскіх мерапрыемстваў арганізацыйнага, прававога і эканамічнага характару, накіраваных на зберажэнне, утрыманне і рацыянальнае выкарыстанне культурнай спадчыны.

Ахове падлягаюць найбольш адметныя матэрыяльныя аб’екты і нематэрыяльныя праявы чалавечай творчасці, што маюць выдатньм духоўньм, эстэтычныя і дакументальныя вартасці і ўзяты пад ахову дзяржавы ў парадку, вызначаным заканадаўствам. Дзейнасць па ахове ўключае: навукова-даследчую работу (вывучэнне, класіфікацыя, каталагізацыя і публікацыя), падрыхтоўку і выданне заканадаўчых актаў (прызнанне пэўнага аб’екта помнікам гісторыі і культуры; прыняцце законаў, якія рэгламентуюць дзеянні ў адносінах да гісторыка-культурнай спадчыны; распрацоўка нарматыўных актаў пра парадак уліку, захавання і рэстаўрацыі мастацкіх і гістарычных каштоўнасцяў, кансервацыю і рэстаўрацыю помнікаў, папулярызацыю каштоўнасцяў як гістарычнай спадчыны і набытку).

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

У 1969 годзе Вярхоўны Савет Беларусі прыняў закон «Аб ахове помнікаў культуры», у 1978 — закон «Аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры», у 1992 — закон «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны», паводле якога дзяржаўная палітыка Беларусі ў галіне ўліку і аховы гісторыка-культурнай спадчыны вызначаецца Вярхоўным Саветам і ажыццяўляецца Кабінетам Міністраў праз спецыялізаваны дзяржаўны орган аховы спадчыны — Дзяржаўную інспекцыю па ахове гісторыка-культурнай спадчыны (ДзінАС). Выпрацоўку навукова-метадычнай палітыкі ў галіне ўліку, аховы, зберажэння, выкарыстання і аднаўлення гэтай спадчыны ажыццяўляе Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада ла пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

Законам забараняецца дзейнасць, што стварае пагрозу пагаршэння стану або знікнення нерухомых матэрыяльных каштоўнасцяў, абмяжоўваецца або забараняецца дзейнасць, у выніку якой ствараецца пагроза існаванню ці тэхнічнаму стану каштоўнасцяў. Усе віды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных каштоўнасцяў могуць праводзіцца толькі з пісьмовага дазволу ДзінАСа. Асноўныя правы ўласнікаў каштоўнасцяў рэгулююцца законам «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь». Фінансаванне аховы і зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт дзяржаўных выдаткаў, сродкаў уласнікаў ці карыстальнікаў каштоўнасцяў, а таксама сродкаў, што спаганяюцца з парушальнікаў рэжыму ўтрымання каштоўнасцяў і патрабаванняў закону, і інш. сродкаў, якія паступаюць на законных падставах. Вінаватыя ў наўмысным разбурэнні і пашкоджанні помніка прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

Станам на 1996 год на Беларусі налічвалася больш за 16,3 тыс. помнікаў гісторыі і культуры, у т.л. 11 601 помнік гісторыі, 3048 помнікаў археалогіі, 1613 помнікаў архітэктуры, 247 помнікаў мастацтва рэспубліканскага і мясцовага значэння. Для асобнага аб’екта, групы ці комплексу помнікаў, гістарычнага цэнтра горада ўстанаўліваецца ахоўная зона. Кансервацыю і рэстаўрацыю помнікаў архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва праводзіць любая юрыдычная або фізічная асоба, якая мае адпаведны дазвол.

3 мэтай папулярызацыі помнікаў, іх сістэматызацыі і вывучэння ў 19841988 гадах выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі выпусціла «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» ў 7 тамах (8 кнігах), які стаў афіцыйным дакументам уліку помнікаў, што ўзяты ці павінны быць узяты пад дзяржаўную ахову.

У 1991 годзе створана рэспубліканская спецыялізаваная навуковая арганізацыя — Дзяржаўная гісторыка-культурная экспедыцыя па выратаванні помнікаў гісторыі і культуры Беларусі ўраёнах, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 3 грамадскіх арганізацый дзейнічаюць Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускае краязнаўчае таварыства і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]