Ахоцкая археалагічная культура
Выгляд
Ахоцкая культура | |
---|---|
Геаграфічны рэгіён | Далёкі Усход |
Лакалізацыя | Хакайда Сахалін, Курыльскія астравы |
Датаванне | I— пачатак II тысячагоддзі н.э. |
Тып гаспадаркі | рыбалоўства, збіральніцтва |
Даследчыкі | Кона Хіраміта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ахоцкая культура (яп.: オホーツク文化, руск.: Охотская культура) — археалагічная культура, якая ў 1 тысячагоддзі н. э. - пачатку 2 тысячагоддзя н. э. ахоплівала басейн Ахоцкага мора, у тым ліку Сахалін, Курыльскія астравы і Хакайда.
Гісторыя даследавання
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню вылучана японскімі археолагамі ў 1890 г. у выніку раскопак на востраве Рэбун. Канчаткова паняцце ахоцкай археалагічнай культуры ўсталявалася ў 1933 г. дзякуючы аналізу старажытных керамічных вырабаў, зробленаму Кона Хіраміта. У СССР публікацыі, прысвечаныя даследаванню ахоцкай культуры з'явіліся з 1970-х гг. У наш час у Японіі і Расіі ахоцкая культура атаесамляецца з 9 лакальнымі археалагічнымі культурамі, што выклікае навуковыя спрэчкі.