Перайсці да зместу

Ачоса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ачоса
Характарыстыка
Даўжыня 31 км
Басейн 232 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°43′28,80″ пн. ш. 31°29′22,60″ у. д.HGЯO
Вусце Іпуць
 • Каардынаты 52°31′10,90″ пн. ш. 31°31′08,70″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Іпуць → Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Код у ДВР 04010000712199000000110
physical
Ачоса
Ачоса
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Ачо́са — рака ў Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпуць (прыток Сажа ў басейне Дняпра).

На думку У. Тапарова, назва Ачоса ад балц. *Akesa, вытворнага ад ak- (лат.: aka «калодзеж», літ.: akis, лат.: acs «вока»), + гідранімічны суфікс -esa[1].

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 232 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰.

Пачынаецца за 1,2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Уютны Веткаўскага раёна. Цячэ на мяжы Бранскай вобласці Расіі і Беларусі, упадае ў Іпуць за 4 км на ўсход ад вёскі Дзям’янкі Добрушскага раёна.

Асноўны прыток — ручай Пярэспа (злева). Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.

  1. ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.