Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж
| Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж | |
|---|---|
| Дата заснавання | 1950 |
| Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
| Дырэктар | Віктар Іванавіч Вайшнаровіч[d] |
| Размяшчэнне | |
| oaek.by | |
Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Ашмянах Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў будынку па вуліцы вул. Чкалава, 15.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1950 годзе ў Ашмянах адкрылася аднагадовая сельскагаспадарчая школа брыгадзіраў паляводчых брыгад і рахункаводаў калгасаў[1].
У 1953 годзе яна была рэарганізавана ў Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які рыхтаваў спецыялістаў па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік» і «Тэхнік-планавік». У 1960 годзе да тэхнікума далучылі навучэнцаў і дакументацыю ліквідаванага Лідскага тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1968 годзе быў пабудаваны навучальны корпус (архітэктар Аляксей Сарокін[2]) па вуліцы Савецкай, 19.
У 1964 годзе адкрылася завочнае аддзяленне. У 1972 годзе ўведзены ў эксплуатацыю новы 4-павярховы вучэбны корпус, у 1980 годзе — інтэрнат блочнага тыпу на 400 месцаў. У 1990 годзе адкрыта спецыяльнасць «Правазнаўства»[1].
У 2001 годзе тэхнікум пераўтвораны ў Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж (УА «АДАЭК»). За час існавання падрыхтавана больш за 12 тысяч спецыялістаў (тэхнік-планавік, эканаміст, бухгалтар, юрыст)[1].
У 2019 годзе да каледжа быў далучаны Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж[1]. Ашмянскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж размясціўся ў комплексе будынкаў былога прафесійна-тэхнічнага каледжа па вул. Чкалава, 15.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г История колледжа (руск.). oaek.by. Праверана 4 верасня 2025.
- ↑ Сорокин Алексей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)