Ашраф Гані

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ашраф Гані
Ashraf Ghani Ahmadzai July 2014 (cropped).jpg
 
Партыя: беспартыйны[d]
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык, выкладчык універсітэта, пісьменнік, эканаміст, антраполаг
Месца працы:
Веравызнанне: іслам
Нараджэнне: 19 мая 1949(1949-05-19) (69 гадоў)
Жонка: Rujla Ghani[d]
Дзеці: Mariam Ghani[d]
 
Сайт: president.gov.af/ps

Ашраф Гані (нар.12 лютага 1949, Лагар) — афганскі палітычны дзеяч, дзеючы прэзідэнт Афганістана з 29 верасня 2014 года. Уступіў на пасаду прэзідэнта 29 верасня 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе скончыў кабульскі ліцэй «Хабібія». У 1973 годзе скончыў Амерыканскі ўніверсітэт Бейрута (Ліван), атрымаў дыплом бакалаўра і магістра. У 1974 годзе вярнуўся ў Афганістан, каб пачаць выкладчыцкую дзейнасць у Кабульскім універсітэце. Неўзабаве выйграў дзяржаўную стыпендыю на двухгадовае навучанне за мяжой і пакінуў краіну. У 1977 годзе паступіў у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень доктара навук антрапалогіі. У 1983 годзе быў запрошаны выкладчыкам у Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі, а таксама ва Універсітэт Джонса Хопкінса (Балтымар, штат Мэрыленд).

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2004 года не прайшоў у склад абранага ўрада і быў прызначаны рэктарам Кабульскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2006 годзе кандыдатура Ахмадзая была афіцыйна вылучана Афганістанам на пасаду пераемніка Кофі Анана на пасаду Генеральнага сакратара ААН. Аднак ён прайграў будучаму генсеку ААН Пан Гі Муну. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2009 года, дзе набраў каля 3 % галасоў выбаршчыкаў. З 2011 па 2013 гады з’яўляўся старшынёй Пераходнага каардынацыйнага савета, які займаецца праблемамі аднаўлення поўнага суверэнітэту Афганістана.

6 кастрычніка 2013 года зарэгістраваны ў якасці кандыдата на выбарах прэзідэнта Афганістана. Заснавальнік і старшыня Інстытута дзяржаўнай эфектыўнасці.