Аэралогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Аэралогія — раздзел метэаралогіі, які вывучае фізічныя працэсы і з’явы ў свабоднай атмасферы (вышэй за прыземны слой) і распрацоўвае метады іх даследавання. Даследуе склад і будову атмасферы Зямлі, утварэнне воблакаў і ападкаў, паветранныя плыні, узаемадзеянне паветраных мас і інш. Выкарыстоўвае метады зандзіравання атмасферы, электронную апаратуру, радыёлакацыю, спадарожнікавую тэхніку. Назіранні праводзяцца на аэралагічных станцыях і ў абсерваторыях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]