Аэрапорт Вена-Швехат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аэрапорт Вена-Швехат
Выява лагатыпа
ІАТА: VIEІКАА: LOWW[1]
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1954
Эксплуатант Flughafen Wien AG[d]
Вышыня НУМ 180 м[1]
Сайт viennaairport.com (ням.)
viennaairport.com/… (англ.)
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 53 786, 128 843, 477 188, 1 002 470, 1 603 477, 2 348 157, 3 105 020, 5 928 734, 9 321 684, 12 058 224, 12 784 505[2], 14 785 529[2], 15 859 050[2], 16 855 725[2], 18 768 468[2], 19 747 289[2], 18 114 103[2], 19 691 206[3], 21 106 292[3], 22 165 794, 21 999 820[4], 21 999 926[5], 22 482 884[4], 22 483 158, 22 774 878[4], 22 775 054, 22 739 889[6], 23 350 452[4][7], 23 352 016[8], 23 318 323[6], 24 392 129[4][7], 24 392 805, 24 333 357[6], 27 037 317[7], 27 037 292[9], 31 662 189[10], 31 661 727[7], 7 812 938[11], 7 813 743[7], 10 405 523[12] і 23 682 133[13]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вена-Швехат (ням.: Flughafen Wien-Schwechat) або Венскі міжнародны аэрапорт (англ.: Vienna International Airport) (IATA: VIE, ICAO: LOWW) — аэрапорт, размешчаны за 18 км на паўднёвы ўсход ад Вены, з'яўляецца самым загружаным аэрапортам Аўстрыі. Назва «Вена-Швехат» або проста «Швехат» паходзіць ад бліжэйшага гарадка, Швехат. Аэрапорт можа прымаць шырокафюзеляжныя самалёты, такія як Boeing 747 і Airbus A340. Аэрапорт Вена-Швехат з'яўляецца хабам для Austrian Airlines і яе падраздзяленняў, а таксама для лоў-кост авіякампаніі Niki. У 2008 годзе на цырымоніі World Airport Awards аэрапорт Вена-Швехат быў прызнаны лепшым аэрапортам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова пабудаваны як ваенны аэрапорт у 1938 годзе, у 1945 ён быў узяты пад кантроль брытанскімі ўладамі. У 1954 быў заснаваны Betriebsgesellschaft, і аэрадром у Швехат замяніў венскі аэрапорт Асперн у якасці асноўнага аэрапорта краіны. У гэты час была толькі адна ўзлётна-пасадачная паласа, якая ў 1959 была павялічана да 3 000 метраў. Будаўніцтва новага будынка аэрапорта пачалося ў 1960. У 1972 годзе была пабудавана другая ўзлётна-пасадачная паласа.

Аэрапорт двойчы прымаў алімпійскія каманды, бо Аўстрыя двойчы прымала Зімовыя Алімпійскія гульні. Ян Павел II таксама карыстаўся аэрапортам у час яго наведванняў Аўстрыі. 27 снежня 1985 года білетная каса El Al падвергнулася нападу палесцінскіх тэрарыстаў.

Тэрміналы[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень у Венскім міжнародным аэрапорце функцыянуюць тры тэрміналы: асноўныя Тэрміналы 1 і 2 і часовы тэрмінал (1A), пабудаваны для абслугоўвання лоў-кост авіякампаній. У 2006 годзе пачалося будаўніцтва новага тэрмінала, SKYLINK, які павінен дапамагчы аэрапорту спраўляцца з больш высокімі аб'ёмамі пасажырскіх перавозак (у 2007 - 18,9 млн пасажыраў у год). Гэты новы тэрмінал таксама зможа абслугоўваць вялікія самалёты, такія як Airbus A380.

Тэрмінал 1 абслугоўвае ўсе мясцовыя рэйсы Austrian Airlines, а таксама Star Alliance і іх партнёраў. Акрамя таго, гэты тэрмінал таксама прымае рэйсы Emirates.

Тэрмінал 1A абслугоўвае авіякампаніі Germanwings, і іншыя лоў-кост авіякампаніі.

Тэрмінал 2 абслугоўвае Air France, Iberia, British Airways, Qatar Airways і інш.

Аператарамі ўсіх тэрміналаў з'яўляюцца Fraport, Vienna Airport Handling, Swissport і Austrian Airlines.

Пасля адкрыцця SKYLINK Austrian Airlines і яе партнёры будуць абслугоўвацца ў новым тэрмінале.

Зноскі

  1. а б Aeronautical Information Publication
  2. а б в г д е ё http://www.viennaairport.com/jart/prj3/va/main.jart?rel=de&content-id=1249344074214&reserve-mode=active
  3. а б http://viennaairport.com/jart/prj3/va/main.jart?rel=de&content-id=1249344074280&news_beitrag_id=1295396460676
  4. а б в г д http://www.statistik.at/web_en/statistics/EnergyEnvironmentInnovationMobility/transport/aviation/passenger_transport/030744.html
  5. http://www.viennaairport.com/jart/prj3/va/main.jart?rel=de&content-id=1351048408438&news_beitrag_id=1390220306576
  6. а б в https://ec.europa.eu/eurostat/web/products-datasets/-/avia_tf_apal
  7. а б в г д http://www.statistik.at/web_de/statistiken/energie_umwelt_innovation_mobilitaet/verkehr/luftfahrt/personenverkehr/070712.html
  8. http://www.viennaairport.com/unternehmen/presse__news/presseaussendungen__news_2?news_beitrag_id=1484560994069
  9. https://www.viennaairport.com/unternehmen/investor_relations/news/verkehrsergebnisse?news_beitrag_id=1547640734879
  10. https://www.viennaairport.com/unternehmen/presse__news/presseaussendungen__news_2?news_beitrag_id=1578990620436
  11. https://www.viennaairport.com/unternehmen/flughafen_wien_ag/facts__figures_fwag_gruppe
  12. https://www.viennaairport.com/unternehmen/investor_relations/news/verkehrsergebnisse?news_beitrag_id=1642085276375
  13. https://www.viennaairport.com/unternehmen/presse__news/presseaussendungen__news_2?news_beitrag_id=1674051696325