Аэрапорт Мюнхен
| Аэрапорт Мюнхен | |
|---|---|
| ням.: Flughafen München | |
| | |
| | |
| ІАТА: MUC[1] — ІКАА: EDDM[2] | |
| Інфармацыя | |
| Краіна | |
| Дата адкрыцця | 17 мая 1992 |
| Эксплуатант | Flughafen München GmbH[d] |
| Вышыня НУМ | 450 м[2] |
| Плошча |
|
| Сайт | munich-airport.de (ням.) |
| Статыстыка | |
| Гадавы пасажырапаток | 41 568 000[3] |
Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Франца Ёзёфа Штраўса (ням.: Flughafen München «Franz Josef Strauß») — міжнародны аэрапорт, размешчаны ў Верхняй Баварыі ў акругах Фрайзінг і Эрдзінг ў мясцовасці Эрдзінгер Моос. Аэрапорт названы імем былога прэм’ер-міністра Баварыі Франца Ёзефа Штраўса. Аэрапорт быў пабудаваны, каб забяспечыць перавозку ўзрастаючага патоку пасажыраў, бо аэрапорт Мюнхен-Рым ужо не спраўляўся з гэтымі задачамі, уведзены ў эксплуатацыю 17 траўня 1992 года.
Аэрапорт Мюнхен — другі ў Германіі, пасля аэрапорта Франкфурта-на-Майне, па колькасці абслугоўваных пасажыраў. На ўнутраных паветраных лініях ён абслугоўвае больш за 9 мільёнаў пасажыраў — больш за ўсіх у Германіі. З’яўляецца базавым для нямецкай нацыянальнай кампаніі «Люфтганза».
Зноскі
- ↑ ECCAIRS 4.2.8 Data Definition Standard Location Indicators by State — Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі.
- 1 2 Aeronautical Information Publication
- ↑ https://www.munich-airport.de/presse-zweistelliges-passagierwachstum-29841478 Праверана 14 студзеня 2025.