Перайсці да зместу

Аэробіка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Занятак аэробікай

Аэро́біка — праграма фізічнага аздараўлення, заснаваная на выкананні фізічных практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і іншыя)[1].

Праграма была распрацавана ў 1960-я гады амерыканскім урачом К. Куперам. Выкананне практыкаванняў, прапанаваных у сістэме, на працягу пэўнага часу спрыяе развіццю і павелічэнню дыхальных (аэробных) магчымасцей арганізма[1].

Уздзеянне аэробікі на арганізм рэгулюецца працягласцю і інтэнсіўнасцю практыкаванняў. Для кантролю існуюць спецыяльныя тэсты і табліцы нагрузак, якія ўлічваюць пол, узрост, узровень фізічнай падрыхтаванасці чалавека і іншыя паказчыкі[1].

  • Аэробіка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 176. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Купер К. Аэробика для хорошего самочувствия (руск.). — 2-е выд.. — М., 1989.