Аўгсбургская ратуша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
The Town Hall of Augsburg.jpg

Ратуша ў Аўгсбургу (ням.: Augsburger Rathaus) — адна з найбуйнейшых ратуш Германіі, разам з размешчанай побач вежай Перлахтурм з'яўляецца сімвалам горада.

Першая ратуша ў Аўгсбургу была пабудавана ў 1385 годзе, але напачатку XVII стагоддзя было вырашана задаволіць патрабаванне імперскага рэйхстага. Будаўніцтва ратушы пачалося 25 жніўня 1615 года і працягвалася да 1624 года, хоць сам будынак быў пабудаваны ў 1620 годзе.[1] Стыль будынка, выбудаванага па праекце выхадца горада Эліяса Хола, характэрны для архітэктуры эпохі Адраджэння. Лічыцца, што гэта першая ратуша ў свеце, у якой на момант заканчэння будаўніцтва было больш шасці паверхаў. Выдаткі на ратушу склалі больш 100 тыс. гульдэнаў, велічэзную па тых часах суму.

У 1828 годзе побач з ратушай быў пабудаваны будынак біржы, які замінаў агляду ратушы і Перлахтурма з боку гарадской плошчы, але ў 1944 годзе ён быў знішчаны бамбардзіроўкай саюзнікаў, а ратушы быў нанесены значны ўрон пасля пажару.

Пасля Другой сусветнай вайны ратуша была адноўлена, а з 1955 года была зноў стала выкарыстоўвацца ў якасці адміністрацыйнага цэнтра горада. У 19801984 гадах былі адноўлены, паводле гістарычных матэрыялаў, першапачатковыя колеры інтэр'еру і фасада будынка. З 9 студзеня 1985 года, у гонар двухтысячагоддзя горада, ратуша зноў была адкрыта.

На парадным фасадзе Ратушы намаляваны імперскі Арол і шышка, якія сімвалізуюць гісторыю Аўгсбурга ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі. Галоўнае памяшканне Аўгсбургскай ратушы — Залатая зала, у якой праходзяць мясцовыя прыёмы, узнагароджанні, святочныя канцэрты і іншыя ўрачыстыя мерапрыемствы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]