Аўгуст Дыль
Выгляд
| Аўгуст Дыль | |
|---|---|
| ням.: August Diehl | |
| | |
| Дата нараджэння | 4 студзеня 1976[1][2][…] (50 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Hans Diehl[d] |
| Жонка | Julia Malik[d] |
| Дзеці | Elsa Augusta Diehl[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр, музыкант, гітарыст |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0225944 |
Аўгуст Дыль (ням.: August Diehl; нар. 4 студзеня 1976, Заходні Берлін) — нямецкі акцёр.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўгуст Дыль нарадзіўся ў Заходнім Берліне. Яго бацька — акцёр Ганс Дыль, маці — мастак па касцюмах, а брат Якаб Дыль — кампазітар і таксама перыядычна здымаецца ў кіно.
Пакуль ён рос, яго сям’я часта пераязджала, жылі ў Гамбургу, Вене, Дзюсельдорфе і Парыжы. У 18 гадоў Аўгуст сыграў у п’есе «Разбойнікі» Фрыдрыха Шылера.
Дыл быў жанаты з актрысай Юліяй Малік, з якой маюць дваіх дзяцей. Грае на гітары, валодае іспанскай, нямецкай, французскай і англійскай мовамі.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (2019) «Схаванае жыццё» — Франц Егерштэтэр
- (2024) «Майстар і Маргарыта» — Воланд
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ August Diehl // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.deutsche-filmakademie.de/mitglieder/583/ Праверана 6 сакавіка 2019.