Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўгуст Мілаванаў
руск.: Августин Лазаревич Милованов
Дата нараджэння: 16 чэрвеня 1937(1937-06-16) (82 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог
Тэатр:
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР — 1988
IMDb: ID 0590558

Аўгуст Лазаравіч Мілаванаў (16 чэрвеня 1937, Валгаград) — беларускі акцёр, тэатральны педагог. Народны артыст Беларусі (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1961 годзе скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста БССР Д. А. Арлова).

Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У 1962—2012 гадах — у Купалаўскім тэатры.

Акрамя работы ў тэатры А. Мілаванаў шмат здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у любіцельскіх тэатрах. З 1967 па 1987 г. выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз Акадэмія мастацтваў) майстэрства акцёра[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Тэатральныя ролі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод лепшых роляў Тата, Гаспадар («Зацюканы апостал», «Святая прастата» А. Макаёнка), Арэшкін («Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Марцін Лютэр («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Нейгаўз («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Доктар Маер («Апошні шанц» В. Быкава), Осіп («Рэвізор(руск.) бел.» М. Гогаля), Кудраш («Навальніца(руск.) бел.» А. Астроўскага), Дэ Манлюкар («Лесвіца славы» Э. Скрыба(руск.) бел.), Зурыко («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ(руск.) бел. і Р. Лордкіпанідзэ(руск.) бел.), Герастрат («Забыць Герастрата!(руск.) бел.» Р. Горына(руск.) бел.), Шындзін, Айзатулін («Мы, што ніжэй падпісаліся», «Пратакол аднаго пасяджэння» А. Гельмана(руск.) бел.), Еўдакімаў («Яшчэ раз пра каханне!» Э. Радзінскага), Міхай Груя («Святая святых» І. Друцэ(руск.) бел.), Гэлі Гэй («Што той салдат, што гэты(руск.) бел.» Б. Брэхта), Аляксандр Амількар («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць(фр.) бел.» І. Жаміяка(фр.) бел.), Макарэл («Зоркі вечныя» М. Бора), Ромул («Ромул Вялікі(руск.) бел.» Ф. Дзюрэнмата), Шчасліўцаў («Лес(руск.) бел.» А. Астроўскага), Арцэбіскуп («Князь Вітаўт» А. Дударава), фон Вальтэр («Каварства і любоў» Ф. Шылера), Тэўе («Памінальная малітва» Р. Горына(руск.) бел.)[2].

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прызнанне і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Бел. энцыкл. : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 366.
  • Мілаванаў Аўгусцін Лазаравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. Мінск, 2003. Т. 2. С. 110—111.
  • Аўгуст Мілаванаў // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі / уклад., навук. рэд., уступ. арт. і камент. А. В. Сабалеўскага. Мінск, 2005. Т. 4. С. 280—287. — Змест: [Біяграфія]. Сведчанні сучаснікаў / В. Навуменка, Т. Арлова.
  • Сохарь, Ю. Август Милованов / Юрий Сохарь // Мастера искусств : размышления-эссе, очерки о режиссерах, актерах, художниках театра / Юрий Сохарь. Минск, 2005. С. 300—309.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]