Аўгуст Фердынанд Прускі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўгуст Фердынанд Прускі
ням.: August Ferdinand von Preußen
прынц Прускі

Нараджэнне 23 мая 1730(1730-05-23)[1]
Смерць 2 мая 1813(1813-05-02)[1] (82 гады)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны
Бацька Фрыдрых Вільгельм I
Маці Сафія Даратэя Гановерская
Жонка Ганна Лізавета Луіза Брандэнбург-Швецкая[d][2]
Дзеці сыны: Генрых, Крысціян, Луі Фердынанд, Паўль, Аўгуст
дочкі: Фрыдэрыка, Луіза
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць афіцэр
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Чорнага арла кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўгуст Фердынанд Прускі (ням.: August Ferdinand von Preußen; 23 мая 1730(1730-05-23)[1], Берлін2 мая 1813(1813-05-02)[1], Берлін) — прынц Прускі, прускі генерал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фердынанд — малодшы сын караля Фрыдрыха Вільгельма I і яго жонкі Сафіі Даратэі Гановерскай, дачкі караля Вялікабрытаніі Георга I, і, адпаведна, малодшы брат Фрыдрыха Вялікага. Ужо ў 5 гадоў Фердынанд паступіў на службу ў пяхотны полк «Кронпрынц». У 1740 годзе брат прызначыў яго камандзірам старапрускага пяхотнага палка № 34.

У 1756 годзе Фердынанд атрымаў званне генерал-маёра і суправаджаў караля ў кастрычніцкай паездцы ў Саксонію і Багемію, а ў 1757 годзе браў удзел у ваенным паходзе ў Багемію і Сілезію, дзе біўся ў бітвах пад Брэслау і пры Лейтэне. У 1758 годзе па стане здароўя быў вымушаны звольніцца з арміі ў званні генерала інфантэрыі.

У гісторыю Фердынанд Прускі ўвайшоў таксама як заказчык палаца Бельвю ў Берліне і адзін з уладальнікаў палаца Фрыдрыхсфельдэ[3].

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]

27 верасня 1755 года Фердынанд ажаніўся з прынцэсай Ганнай Лізаветай Луізай Брандэнбург-Швецкай, дачкой маркграфа Фрыдрыха Вільгельма. У шлюбе нарадзіліся:

Зноскі

  1. а б в г Lundy D. R. August Ferdinand Prinz von Preußen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Die Geschichte vom Schloss Friedrichsfelde (ням.). Gemeinschaft der Förderer von Tierpark Berlin und Zoologischem Garten Berlin e.V.. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2020. Праверана 7 красавіка 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eduard Lange: Die Soldaten Friedrich’s des Grossen, H. Mendelssohn, 1853, S. 228 ff.
  • Eugen Lennhoff, Oskar Posner, Dieter A. Binder: Internationales Freimaurerlexikon, Überarbeitete und erweiterte Neuauflage der Ausgabe von 1932, München 2003, 951 S., ISBN 3-7766-2161-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]