Аўгусцін Джао Жонг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўгусцін Джао Жонг
кіт.: 趙榮思定
2665Santo Cristo Saint Andrew Kim Taegon Parish Church 19.jpg
Дата нараджэння 1746
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1815(1815-01-21)
Месца смерці
У ліку каталіцкі святы[d] і блаславёны
Дзень памяці 9 ліпеня

Аўгусцін Джао Жонг (1746, правінцыі Сычуань — 18 студзеня 1815, Чэнду) — каталіцкая святар, мучанік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дваццацігадовым узросце пачаў служыць у войску і трапіў у атрад, які забяспечваў канвой групы вязняў-хрысціянаў па дарозе ў Пекін. Праз пэўны час ён пазнаёміўся з арыштаваным айцом Жанам-Мартэнам Муа. Ён прыняў хрост з рук айца Мартэна ва ўзросце 30 гадоў. Наступныя пяць гадоў Джао сам рыхтаваўся стаць святаром і ў 1781 годзе прыняў пасвячэнне, пасля чаго шмат гадоў здзяйсняў святарскае служэнне.

Падчас пераследу, распачатага імператарам Дзяцінгам, святар быў арыштаваны за ўдзяленне сакрамэнтаў хвораму. Нягледзячы на амаль сямідзесяцігадовы ўзрост, ён быў асуджаны і праз некалькі дзён пасля экзекуцыі, 27 студзеня 1815 года, сканаў. З’яўляецца першым святаром-мучанікам кітайскага паходжання. Ён узгадваецца разам з іншымі 120 мучанікамі, якія ў розныя часы прынялі смерць за веру ў Кітаі[1].

Зноскі