Аўдзееўскі коксахімічны завод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўдзееўскі коксахімічны завод
Тып акцыянернае таварыства
Заснаванне 1963
Заснавальнікі УССР
Размяшчэнне
Галіна coal industry[d]
Прадукцыя петралейны эфір[d], каменнавугальная смала[d], фатаген[d], сульфат амонію[d], коксавы газ[d], каменнавугальны кокс[d], Нафталін і pitch[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • каля 4 000 чал.
Матчына кампанія Метінвест
Сайт akhz.metinvestholding.com/…

«Аўдзееўскі коксахімічны завод» (укр.: Авді́ївський коксохімі́чний заво́д, акр. АКХЗ) — буйнейшае коксахімічнае прадпрыемства ў Еўропе, якое знаходзіцца ў Аўдзііўцы Данецкай вобласці. Выпускае 31 від прадукцыі, асноўны з якіх доменны кокс для металургіі. На долю АКХЗ, прыпадае да 23 % вытворчасці доменнага коксу ва Украіне[1]. У 2020 годзе АКХЗ вырабіў больш за 2917 тысяч тон коксу для металургіі. Колькасць супрацоўнікаў — 3973 чалавекі[2].

АКХЗ пастаўляе прадукцыю на ўкраінскія прадпрыемствы, а таксама экспартуе прадукцыю ў Расію, Малдову, Польшчу, Чэхію, Славакію, Румынію, Турцыю, Егіпет і іншыя краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 лістапада 1963 года Аўдзееўскі КХЗ выдаў з коксавай батарэі № 1 першы кокс. З гэтай даты пачынаецца гісторыя развіцця Аўдзееўскага коксахімічнага завода, як найбуйнейшага і сучаснага прадпрыемства галіны. У 1973 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю коксавы цэх № 2 1976 год — КЦ № 3 і ў 1980 год — КЦ № 4. На АКХЗ упершыню ў галіне было пачата шырокае развіццё хімічнага крыла.

За 40 гадоў Аўдзееўскі коксахімічны завод выпусціў 200 млн тон валавога коксу, перапрацавана 12 млн. т каменнавугальнай смалы, выраблена 3,7 млн т фталевага ангідрыду, 2,1 млн т бензолу і 2,5 млн тон сульфату амонію  (укр.).

На заводзе выпускаецца больш за 30 відаў прадукцыі, асноўнай з якіх з’яўляецца доменны кокс, які выкарыстоўваецца ў чорнай і каляровай металургіі як тэхналагічнае паліва, а як энергетычная сыравіна — амаль ва ўсіх галінах эканомікі. На долю АКХЗ прыпадае каля 20 % валавога выпуску доменнага коксу ва Украіне.

З пачаткам вайны на ўсходзе Украіны на тэрыторыі прадпрыемства разарвалася больш за 320 снарадаў, 12 работнікаў загінулі, больш за 50 чалавек атрымалі раненні. Завод быў вымушаны спыняць працу 15 разоў, больш за 200 разоў прадпрыемства было цалкам абясточана[1]. 5 лютага 2015 года ў выніку траплення снарада падчас абстрэлу баевікамі на тэрыторыі Аўдзееўскага коксахімічнага завода адзін работнік загінуў, некалькі былі параненыя[3]. 10 лютага 2015 года ў выніку абстрэлу загарэўся. 3 экіпажы МНС тушылі пажар больш за 5 гадзін. Пастаянныя стрэлы прывялі да таго, што 6 лютага 2017 года Аўдзееўскі коксахімічны завод быў пераведзены ў стан кансервацыі. Становішча магло змяніцца толькі ў выпадку далучэння завода і горада, да не менш двух высакавольтных ліній сілкавання[4]. У маіі 2017 года завод далучылі да альтэрнатыўных новых высакавольтных ліній электраперадач, што дало магчымасць запусціць у працу ўсе падраздзяленні прадпрыемства[5]. У тым жа годзе на Аўдзееўскім КХЗ запусцілі пасля прастою коксавую батарэю № 8. Батарэя было закансервавана яшчэ ў 2014 годзе з прычыны перабояў з электразабеспячэннем  (укр.). З-за тэхнічных прыпынкаў і перападаў тэмператур у 15 з 65 печаў быў разбураны вогнетрывалы мур. У 2017 годзе прадпрыемства накіравала 4 млн грн. на аднаўленне 4 печаў[6].

У 2019 годзе Аўдзееўскі КХЗ увёў у дзеянне модульную градзірню, на будаўніцтва якой было накіравана 25 млн грн. Запуск новай градзірні дазволіў удвая павысіць эфектыўнасць ўлоўлівання бензолу з коксавага газу  (укр.)[7]. У тым жа годзе на заводзе пабудавана азотная станцыя для падаўлення выкідаў за 4 млн грн, якая павінна скараціць выкіды і павялічыць выпуск хімічнай прадукцыі на 11.6 тон у год[8]. Таксама была ўведзена ў эксплуатацыю трубчастая печ разагрэву смалы, мадэрнізацыя павінна была паменшыць выкіды ад разагрэву смалы на 90 %[9].

У 2020 годзе на мадэрнізацыю і рамонты на заводзе Група Метінвест запланавала накіраваць каля 800 мільёнаў грывень. У красавіку прадпрыемства ўжо ўвяло ў эксплуатацыю 25 коксавых печаў пасля планавых рамонтаў. Акрамя таго, у памяшканні перагрузачнай станцыі правялі замену сістэмы аспірацыі, выканалі рамонт пляцоўкі дзвераз’ёмнай машыны, заменена каля 100 метраў чыгуначнага шляху[10][11]. У чэрвені працягваліся работы па абнаўленні камер каксавання і было заяўлена аб агульным плане па абнаўленні 70 камер каксавання да канца года[12].

Прадукцыя і вытворчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўдзееўскі коксахімічны завод

У 2020 годзе прыкладная структура продажаў па відах прадукцыі выглядала наступным чынам: кокс доменны — 88 %, іншы кокс — 8 %, хімічная і іншая прадукцыя — 4 %. Прыкладная структура продажаў па рынках: унутраны — 95,5 %, экспарт — 4,5 %[6].

Валавы кокс па гадах[13] :

  • 2010 : 370 тыс. т.
  • 2011 : 399 тыс. т. [14]
  • 2012 : 4312 тыс. т.
  • 2013 : 3656 тыс. т.
  • 2014 : 2543 тыс. т.
  • 2015 : 2154 тыс. т.
  • 2016 : 2641 тыс. т.
  • 2017 : 2971 тыс. т.
  • 2018 : 3615 тыс. т.
  • 2019 : 3199 тыс. т.
  • 2020 : 2917 тыс. т.

Кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

З кастрычніка 2019 года прадпрыемствам кіруе Літоўка Віталь Анатолевіч. Былы кіраўнік, Магамедаў Муса Сяргоевіч  (укр.)[15] пакінуў сваю пасаду ў сувязі з перамогай у выбарах народных дэпутатаў восенню 2019 года.

Зноскі

  1. а б Авдіївський коксохім Ахметова знеструмлено через обстріли. epravda.com.ua (30 студзеня 2017).
  2. Авдіївський КХЗ - Інформація, показники, виробництво - GMK Center. ГМК.
  3. Снаряди бойовиків влучили в Авдіївський коксохім і колонію в Єнакієвому. Є загиблі
  4. Предприятие подключено только к одной линии электропередач
  5. Авдіївський КХЗ - Інформація, показники, виробництво - GMK Center. ГМК.
  6. а б Авдіївський КХЗ - Інформація, показники, виробництво - GMK Center (руск.). ГМК. Праверана 20 студзеня 2020.
  7. Авдіївський коксохім запустив модульну градирню за 25 млн грн — Новини — GMK Center (укр.). GMK. Праверана 20 студзеня 2020.
  8. АКХЗ построил азотную станцию для подавления выбросов за 4 млн грн (руск.)
  9. Авдіївський коксохім інвестує в екомодернізацію смолоперегінного цеху
  10. На АКХЗ оновлюють виробничі потужності
  11. АКХЗ в 2020 году инвестирует около 800 млн грн в модернизацию (руск.)
  12. Метінвест спрямує 280 млн грн на відновлення печей коксових батарей Авдіївського коксохіму
  13. Авдіївський КХЗ - Інформація, показники, виробництво - GMK Center (руск.). ГМК. Праверана 20 студзеня 2020.
  14. Авдіївський КХЗ довів виробництво коксу до 399 тис. тон
  15. Інформація КХЗ на сайті Авдіївської міської ради.(недаступная спасылка). avdeevka.dn.ua. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 сакавіка 2014. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]