Перайсці да зместу

Аўдрыс Юозас Бачкіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўдрыс Юозас Бачкіс
Audrys Juozas Bačkis
Аўдрыс Юозас Бачкіс
Кардынал-святар з тытулам царквы Natività di Nostro Signore Gesù Cristo a Via Gallia.
Герб
Сцяг Архібіскуп вільнюскі
24 снежня 1991 5 красавіка 2013
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Юліёнас Сцяпанавічус
Пераемнік Гінтарас Грушас
Сцяг6-ы Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы
2002 20 верасня 2005
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Сігітас Тамкявічус
Пераемнік Сігітас Тамкявічус
Сцяг4-ы Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы
1993 1999
Царква Рымска-каталіцкая царква
Папярэднік Вінсентас Сладкявічус
Пераемнік Сігітас Тамкявічус

Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп, кананіст, архіепіскап
Нараджэнне 1 лютага 1937(1937-02-01)[1] (89 гадоў)
Бацька Стасіс Антанас Бачкіс[d]
Маці Она Бачкіене
Прыняцце свяшчэннага сану 18 сакавіка 1961
Епіскапская хіратонія 4 кастрычніка 1988
Кардынал з 21 лютага 2001

Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вітаўса Вялікага
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі афіцэр Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Вялікі афіцэр ордэна Хрыста
Вялікі афіцэр ордэна Хрыста
Камандор ордэна Заслуг
Камандор ордэна Заслуг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яго Высокапраасвяшчэнства кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс (літ.: Audrys Juozas Bačkis; нар. 1 лютага 1937(1937-02-01)[1], Коўна) — літоўскі кардынал і ватыканскі дыпламат.

Нарадзіўся 1 лютага 1937 года ў Коўне. Сын літоўскага дыпламата Стасіса Антанаса Бачкіса і Онас Гільвідайце.

Неўзабаве пасля Другой сусветнай вайны сям’я Бачкіса эмігравала з СССР. Навучаўся ў Францыі ў семінарыі Св. Сульпіцыя ў Ісі-дэ-Муліна, пазней — у Рыме: скончыў Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт (вывучаў тэалогію), Папскі Латэранскі ўніверсітэт (абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве), Папскую Духоўную Акадэмію (вывучаў дыпламатыю). 18 сакавіка 1961 года ў Рыме прыняў капланскія пасвячэнні, працаваў як душпастыр сярод літоўскіх эмігрантаў у ЗША. Ад 1964 года — на дыпламатычнай службе ў Ватыкане, быў сакратаром нунцыятуры ў Філіпінах (1964—1965), Коста-Рыцы (1965—1967), Турцыі (1967—1970), Нігерыі (1970—1973).

Ад чэрвеня 1965 года — Тайны камергер Яго Святасці Папы Рымскага (ад 1968 года — «Капелан Яго Святасці»). Ад 1973 года — пры Радзе Публічных спраў пры Дзяржсакратарыяце Ватыкану, між іншым — дэлегат Святога Прастола на канферэнцыі ААН у Вене ў 1975 годзе. Ад 1979 года — намеснік сакратара Савета Публічных спраў.

Тытулярны біскуп Меты, з персанальным тытулам архібіскупа з 5 жніўня 1988 года. Нунцый у Нідэрландах з 5 жніўня 1988 года да 24 снежня 1991 года. Архібіскуп вільнюскі з 24 снежня 1991 года. Старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы ў 1993—1999 і з 2003; у 1999—2003 — віцэ-старшыня канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Літвы. Кардынал-святар з тытулам царквы Nativita di Nostro Signore Gesu Cristo a Via Gallia з 21 лютага 2001 года. У кастрычніку 1999 года браў удзел у правядзенні Свяшчэннага Сінода біскупаў у Ватыкане, прысвечаным Касцёлу ў Еўропе.

Апроч літоўскай, ведае італьянскую, англійскую і французскую мовы.

  1. 1 2 Audrys Juozas Kardinal Backis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.