Невялікі куст з мясістымі каранямі. Лісце авальна-прадаўгаватае, зялёнае, скурыстае, з бліскучай паверхняй, ёсць стракаталістая форма з мармурова-залацістым лісцем — залатое дрэва. Кветкі дробныя, бураватыя, у пірамідальных мяцёлчатых суквеццях на канцах галін. Плады — каралава-чырвоныя касцянкі.
Радзіма — Японія. Культывуецца ў аранжарэях і пакоях як лісцева-дэкаратыўная расліна. Размнажаюць чаранкамі, маладыя расліны перасаджваюць штогод, больш старыя — праз 2-3 гады. Цвіце ў сакавіку-красавіку.