Аўл Гірцый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўл Гірцый
лац.: Aulus Hirtius
консул Рымскай рэспублікі
43 да н.э.
Папярэднік: Марк Антоній
Пераемнік: Луцый Мунацый Планк
 
Нараджэнне: 90 да н.э.
Ферэнціна[d], Province of Frosinone[d], Лацыё, Італія
Смерць: 43 да н.э.(-043)
Муціна, Італія

Аўл Гірцый (лац.: Aulus Hirtius) — рымскі палітык, консул Рымскай рэспублікі 43 гады да н.э., пісьменнік на ваенную тэму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Быў легатам Цэзара каля 54 года да н.э.[1][2] і пасланцам Пампея ў 50 годзе да н.э.[3] Падчас грамадзянскай вайны служыў у Іспаніі, дзе, магчыма, быў трыбунам у 48 годзе да н.э., а ў 47 годзе да н.э. знаходзіўся ў Антыёхіі[4]. Ён быў прэтарам у 46 годзе да н.э.[5] і кіраўніком Трансальпійскай Галіі ў 45 годзе да н.э.

Пасля забойства Цэзара ў сакавіку 44 гады да н.э. Гірцый апынуўся ўцягнуты ў партыйныя інтрыгі. Быўшы прызначанымі Цэзарам, Гірцый і Панса сталі консуламі ў 43 годзе да н.э.[6][7]

Першапачаткова падтрымаўшы Марка Антонія, Гірцый быў завербаваны Цыцэронам (які быў яго асабістым сябрам[8]) і далучыўся да сенатарскай партыі. Затым ён адправіўся з арміяй супраць Марка Антонія, які тым часам трымаў у аблозе Муціну (суч. Мадэна). Па ўзгадненні з Гаем Вібіем Панса Цэтраніянам і Актавіянам, Гірцый прымусіў Антонія адступіць, але падчас баявых дзеянняў быў забіты (каля 25 красавіка ці 27 красавіка). Ён быў ганараваны грамадскімі пахаваннямі разам з Панса, які памёр праз некалькі дзён[9][10].

Гірцый дадаў восьмую кнігу ў «Запіскі пра Гальскую вайну» Цэзара і магчыма, быў аўтарам «Запісак пра Александрыйскую вайну». Раней думалі, што ён таксама напісаў «Запіскі пра Іспанскую вайну» і «Запіскі пра Афрыканскую вайну», але ў наш час лічыцца, што ён быў іх рэдактарам. Карэспандэнцыя Гірцыя з Цыцэронам была апублікавана ў дзевяці кнігах, але не захавалася да цяперашняга часу.

Светоній у главе 68[11] піша, што Луцый Антоній, брат Марка Антонія, быў абвінавачаны імператарам Актавіянам Аўгустам за тое, што той «прадаў сябе Аўлу Гірцыю ў Іспаніі за трыста тысяч сестэрцыяў». Гэта меркаваная сексуальная сувязь павінна была мела месца ў 46 годзе да н.э. падчас грамадзянскай вайны, калі Юлій Цэзар прыняў Аўгуста ў Іспаніі, дзе таксама быў Аўл Гірцый. У той час будучаму імператару Аўгусту было 19 гадоў. Магчыма, гэта абвінавачванне было зроблена з мэтай дыскрэдытаваць Луцыя Антонія.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Cic. Phil. XIII, 11
  2. Cic. ad Fam. XVI, 27
  3. Cic. ad AtL.vn. 4
  4. Cic. ad Att. XI, 20
  5. Dion Cass. XLII, 51
  6. Cic. Id. ad Fam. XII, 25
  7. Cic. Phil. VII, 4
  8. Cic. ad Att. X, 4
  9. Cic. ad Fam. X, 30
  10. Ov. Fast. IV, 625
  11. Suet. Aug. 68

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рымскія консулы 50—28 да н.э.