Аўраам Пападопулас
| | |||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||
| Нарадзіўся |
3 снежня 1984[1][2] (40 гадоў) |
||||||||||||
| Грамадзянства | |||||||||||||
| Рост | 188 см | ||||||||||||
| Вага | 86 кг | ||||||||||||
| Пазіцыя | крайні абаронца, цэнтральны абаронца | ||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Аўраа́м Пападо́пулас (грэч. Αβραάμ Παπαδόπουλος; нар. 3 снежня 1984, Мельбурн, Аўстралія) — былы грэчаскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]«Арыс»
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе ва ўзросце 18 гадоў патрапіў у грэчаскі «Арыс», які базуецца ў горадзе Фесалонікі. Разам з камандай двойчы гуляў у фінале Кубка Грэцыі ў 2005 годзе «Арыс» атрымаў паражэнне ад «Алімпіякоса» з лікам 3:0, і ў 2008 годзе таксама «Арыс» быў слабейшы за «Алімпіякос» з лікам 2:0. У 2008 годзе быў намінаваны на званне найлепшага іграка Грэцыі, але перамогу ў намінацыі атрымаў Дымітрыс Салпінгідыс[3]. У 2008 годзе Аўраамам цікавіліся кіеўскае «Дынама», данецкі «Шахцёр» і піцерскі «Зеніт»[4]. Пасля заканчэння сезона 2007—2008 гадоў Аўраам не стаў працягваць кантракт з «Арысам».
«Алімпіякос»
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 2008 года перайшоў у склад «Алімпіякоса» з горада Пірэй[5], сума трансферу склалал 2,5 млн еўра.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ў нацыянальную зборную Грэцыі быў выкліканы трэнерам Ота Рэгагелем 1 лютага 2008 года. У зборнай дэбютаваў 5 лютага 2008 года ў матчы супраць зборнай Чэхіі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2009, 2011, 2012, 2013, 2014, 2020, 2021, 2022
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2009, 2012, 2013, 2020
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Avraam Papadopoulos // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Avraam Papadopoulos // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Салпингидис назван игроком года в Греции. sports.ru
- ↑ «Зенит» может приобрести греческого защитника. sports.ru
- ↑ A. Papadopoulos zu Piräus. transfermarkt.de
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Профіль на сайце sports.ru
- Нарадзіліся 3 снежня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Мельбурне
- Ігракі ФК Трабзанспор
- Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа
- Ігракі ФК Джубіла Івата
- Ігракі ФК Брысбен Роар
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Грэцыі
- Ігракі зборнай Грэцыі па футболе
- Ігракі ФК Арыс Салонікі
- Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй
- Ігракі ФК Трабзанспор Трабзон