Аўрэліева дарога

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аўрэліева дарога пазначана жоўтым колерам

Аўрэліева дарога (лац.: Via Aurelia) — рымская дарога, якая праходзіла па міжземнаморскаму ўзбярэжжу Італіі і старажытнай Галіі.

Будаўніцтва дарогі пачалося ў 241 годзе да н.э. па ініцыятыве рымскага кансуляра Гая Аўрэлія Коты. Яна пачыналася ў Рыме, затым ішла па заходнім узбярэжжы Апенінскага паўвострава, праходзіла праз Пізу (Pis?) і заканчвалася ў Луні (Luna). Пасля далучэння заваяваных тэрыторый, дарога паступова дабудоўвалася. Так, у 109 годзе да н.э. будаўніцтва дарогі працягнуў консул Эмілій — гэта частка дарогі атрымала назву дарогі Эмілія Скаўра. Яна праходзіла праз Геную (Genua) і Вада (Vada Sabatia). Пасля далучэння тэрыторый, якія ўвайшлі ў склад рымскай правінцыі Прыморскія Альпы, імператар Актавіян Аўгуст ізноў аднавіў будаўніцтва дарогі. Гэты адрэзак атрымаў назву дарогі Юлія Аўгуста — ён пачынаўся ў П'ячэнцы (Placentia) і даходзіў да Арля (Arelate) на Роне.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]