Аўстралія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўстралійскі Саюз
англ.: Commonwealth of Australia
Flag of Australia.svg Герб Аўстраліі
Сцяг Аўстраліі Герб Аўстраліі
Australia (orthographic projection).svg
Гімн: «Наперад, цудоўная Аўстралія»
Дата незалежнасці Дамініён: 1 студзеня 1901 ()
Вэстмінстэрскі статут: 11 снежня 1931 (прыняты 9 верасня 1939)
Аўстралійскі Указ: 3 сакавіка 1986

(ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Англійская [1]
Сталіца Канбера
Найбуйнейшыя гарады Сідней, Мельбурн, Брысбен, Перт, Адэлаіда
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Генерал-губернатар
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Пітэр Косгроўв
Кевін Рад
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
6-я ў свеце
7 692 024 км²
1%
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

22 754 720[2] чал. (51-я)
2,8 чал./км²
ВУП
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$800,200 млрд[3]  (18-ы)
$37 302[3]
ІРЧП (2008) 0,937[4] (вельмі высокі) (2-ы)
Валюта Аўстралійскі долар (AUD)
Інтэрнэт-дамен .au
Код ISO AUS
Тэлефонны код +61
Часавыя паясы +8 … +10

Аўстра́лія (англ.: Australia), Аўстралі́йскі Саю́з (англ.: Commonwealth of Australia) — дзяржава ў Паўднёвым паўшар'і, якая займае мацярык Аўстралія, востраў Тасманія і некалькі іншых астравоў Індыйскага і Ціхага акіянаў[5]; з'яўляецца шостай па плошчы дзяржавай у свеце. На поўначы ад Аўстралійскага Саюза размешчаны Усходні Тымор, Інданезія і Папуа — Новая Гвінея, на паўночным усходзе — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы Астравы, на паўднёвым усходзе — Новая Зеландыя. Найкарацейшая адлегласць паміж галоўным востравам Папуа — Новай Гвінеі і мацерыковай часткай Аўстралійскага Саюза складае ўсяго 145 км[6], а адлегласць ад аўстралійскага вострава Боігу да Папуа — Новай Гвінеі — усяго 5 кіламетраў. Насельніцтва на 18 жніўня 2017 складае 24 671 121, большасць з якіх пражывае ў гарадах на ўсходнім узбярэжжы[7].

Аўстралія з'яўляецца адной з развітых краін, з'яўляючыся трынаццатай па памеры эканомікай у свеце, і мае шостае месца ў свеце паводле ВУП у разліку на душу насельніцтва. Ваенныя расходы Аўстраліі з'яўляюцца дванаццатымі па памеры ў свеце. З другім па велічыні індэксам развіцця чалавечага патэнцыялу Аўстралія займае высокае месца ў шматлікіх сферах, такіх як якасць жыцця, здароўе, адукацыя, эканамічная свабода, абарона грамадзянскіх свабод і палітычных правоў[8]. Аўстралія з'яўляецца членам G20, АЭСР, СГА, АЦЭС, ААН, Садружнасці нацый, АНЗЮСа і Форума ціхаакіянскіх астравоў.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Порт-Джэксан, з Падарожжаў у Terra Australis. На гэтым месцы быў заснаваны Сідней

Назва ”Аўстралія” (англ.: Australia, [əˈstɹæɪljə, -liə] у аўстралійскай англійскай мове[9] паходзіць ад лац.: austrālis (”паўднёвы”). У гутарковым стылі дзеля пазначэння Аўстраліі ўжываецца слова Oz. Дзеля пазначэння прыметніка ”аўстралійскі” аўстралійцы ўжываюць слова Aussie ([ˈɒzi]).

Легенды пра Невядомую Паўднёвую зямлю (лац.: Terra Australis Incognita) - ”невядомай зямлі на поўдні” - усходзяць да часоў рымскай імперыі і былі звычайнай з’явай у сярэднявечнай геаграфіі, нягледзячы на тое, што не базаваліся на якіх-небудзь ведах аб самім кантыненце.

Самыя першыя задакументаваныя звесткі аб выкарыстанні ў англійскай мове слова «Australia» былі створаныя ў 1625 годзе ”Звесткі аб Аўстраліа-дэль-Эспірыту-Санту, якія запісаў майтар Халклайт” (англ.: A note of Australia del Espíritu Santo, written by Master Hakluyt). Іспанская назва Аўстраліа-дэль-Эспірыту-Санту (ісп.: Australia del Espíritu Santo), якое атрымаў не сам кантынент, а востраў у архіпелаге Новыя Гебрыды, было перакручана англічанінам да «Australia»[10].

Прыметнік «Australische» таксама выкарыстоўваўся галандскімі чыноўнікамі Батавіі (сучасная Джакарта) дзеля пазначэння ўсіх новаадкрытых паўднёвых земляў з 1638 года[11]. Слова «Australia» было выкарыстана ў перакладзенай на англійскую мову кнізе французскага пісьменніка Габрыеля Фуаньі ”Прыгоды Жака Садэра, яго падарожжа і адкрыццё Астральнай Зямлі”(фр.: Les Aventures de Jacques Sadeur dans la Découverte et le Voyage de la Terre Australe; 1676)[12]. У дачыненні да ўсёй паўднёвай часткі Ціхага Акіяна гэтае паняцце выкарыстоўвае Аляксандр Далрымпл, шатландскі географ, у сваёй кнізе ”Гістарычная калекцыя падарожжаў і адкрыццяў у паўднёвай частцы Ціхага Акіяна” (англ.: An Historical Collection of Voyages and Discoveries in the South Pacific Ocean; 1771). У канцы 18 стагоддзя паняцце выкарыстоўваецца батанікамі Джорджам Шоў і Джэймсам Эдвардам Смітам дзеля пазначэння аўстралійскага кантынента ў іх кнізе ”Заалогія і батаніка Новай Галандыі” (англ.: Zoology and Botany of New Holland; 1793)[13], а таксама на мапе 1799 года, якая належыла Джэймсу Уілсану[14].

Назва «Australia» стала папулярнай пасля публікацыі ў 1814 годзе ”Падарожжа ў Terra Australis” капітала Мэцью Фліндэрса, які з’яўляецца першым чалавекам, які абплыў вакол Аўстралійскага кантынта. Пры яе падрыхтоўцы Фліндэрса пераканаў свайго патрона, Джозэфа Бэнкса, выкарыстоўваць паняцце Terra Australis, як найболей вядомае публіцы. Пры гэтым Фліндэрс пазначыў:

Калі б я дазволіў бы сабе любую навіну, то гэта было пераўтварэнне назвы кантынента ў «Australia», бо яно і болей прыемнае дзеля вуха, і спалучаецца з імёнамі іншых вялікіх частак свету[15].

Гэта адзінае ўжыванне слова «Australia» ў тэксце. Але ў Дадатку ІІІ кнігі Роберта Броўна ”Агульныя звесткі, геаграфічныя і сістэматычныя, аб батаніцы Тэра Аўстраліс” (англ.: General remarks, geographical and systematical, on the botany of Terra Australis; 1814) паўсюдна ўжываецца прыметнік «Australian»[16], і гэтая кнігі з’яўляецца першым задакументаваным выкарыстаннем дадзенага слова[17]. Нягледзячы на распаўсюджаную памылку, кніга не выканала вялікай ролі ў прыняцці слова «Australia» дзеля назвы кантынента - гэтая назва была прынята цягам наступных дзесяцігоддзяў пасля публікацыі кнігі[18]. Лаклан Макуоры выкарыстоўваў гэтае слова ў афіцыйных лістах у Англію, а 12 снежня 1817 года рэкамендаваў Міністэрству па справах калоній Брытанскай імперыі афіцыйна прыняць яго[19]. У 1824 годзе Брытанскае адміралцейства канчаткова зацвердзіла гэтую назву кантынента[20].

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя – каля 7,7 млн. км2. Адміністрацыйна падзяляецца на шэсць штатаў – Новы Паўднёвы Уэльс, Вікторыя, Квінслэнд, Паўднёвая Аўстралія, Заходняя Аўстралія, Тасманія і дзве тэрыторыі – Паўночная і Аўстралійская сталічная, якія маюць свае парламенты і ўрады і карыстаюцца значнай самастойнасцю.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія да прыбыцця еўрапейцаў (до 1606 года)[правіць | правіць зыходнік]

Малюнкі абарыгенаў у Нацыянальным парку Какаду, якім прыкладна 30 000 гадоў.

Продкі аўстралійскіх абарыгенаў з’явіліся ў Аўстраліі каля 40-60 тысяч гадоў назад (паводле іншых звестак, каля 70 тыс. гадоў назад)[21][22]. Людзі прыбывалі ў Аўстралію па мору ў той час, калі Новая Гвінея і Тасманія былі часткай кантынерта, што робіць іх найболей раннімі марскімі падарожжамі ў свеце[23]. Заселение континента людьми началось 42—48 тыс. лет назад[24].

Найболей раннія чалавечыя рэшткі знойдзены на возеры Мунга, якое існавала і даўно высахла на паўднёвым усходзе штата Паўднёвы Уэльс[25]. Гэтыя рэшткі з’яўляюцца аднымі з найболей старажытных прыкладаў крэмацыі, якія толькі знойдзены на Зямлі. Гэта сведчыць на ранняе існаванне рэлігійных рытуалаў сярод аўстралійскіх абарыгенаў[26].

Мастацтва абарыгенаў лічыцца адным з найстарэйшых традыцыйных мастацтваў у свеце[27]. Яго ўзрост ацэньваюць у 30 000 гадоў, і яго можна сустрэць амаль па ўсёй тэрыторыі Аўстраліі (у прыватнасць, на Улуру і ў Нацыянальным парку Какаду)[28][29]. З пункту гледжання ўзросту і колькасці малюнкаў, наскальны жывапіс Аўстраліі супастаўляльны з пячорамі Ласка і Альтаміра ў Еўропе[30][31].

Даследванне Аўстраліі і каланіяльны перыяд (1606 - 1900)[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванне Аўстраліі еўрапейскімі мараплаўцамі (да 1812 года)
     1606 — Вілем Янсзон      1606 — Луіс Ваэс дэ Торэс      1616 — Дэрк Хартог      1619 — Фрэдэрык дэ Хаўтман      1644 — Абель Тасман      1696 — Вілем дэ Вламінк      1699 — Уільям Дампір      1770 — Джэймс Кук      1797—1799 — Джордж Бас      1801—1803 — Мэцью Фліндэрс

Некаторыя аўтары спрабавалі даказаць, што еўрапейцы наведалі Аўстралію яшчэ ў 16 стагоддзі. Кенет Макінтайр[en] і іншыя гісторыкі сцвярджалі, партугальцы адкрылі Аўстралію ў 1520-я гг[32]. Наяўнасць на мапах Д'епа[en] надпісу «Жав-Ля-Гранд»[en] (фр.: Jave La Grande) часта ўспрымалася як доказ "партугальскага адкрыцця". Тым не меньш мапы Д'епа адлюстроўваюць недасканалы стан геаграфічных ведаў той эпохі, як фактычных, так і тэарэтычных[33]. Хаця тэорыі візіту аўрапейцаў да 17 стагоддзя працягваюць выклікаць шмат цікавасці да Аўстраліі і іншых краін, яны, як правіла, лічацца спрэчнымі і недастаткова абгрунтаванымі.

Капітан Джэймс Кук, які першым склаў мапу ўсходняга ўзбярэжжа Аўстраліі

Першымі з еўрапейцаў пабывалі ў Аўстраліі галандскія мараплаўцы Вілем Янсзон (1606) і Абель Тасман (1642). Для вывучэння новага кантынента - Новай Галандыі - Англія арганізавала шэраг экспедыцый (Уільяма Дампіра 1699, і Дж. Кука, 1770). Патрэба англійскай буржуазіі ў новых рынках, а таксама страта паўночнаамерыканскіх калоній вымусілі ангельскае ўрад звярнуць увагу на Аўстралію. У 1788 англійскі капітан А. Філіп, які прыбыў ў раён сіднэйскай бухты на чале 11 караблёў са зняволенымі на борце, заснаваў першае паселішча. Тэрыторыя была абвешчаная англійскай і распачата ўзмоцненае засяленне Аўстраліі ссыльнымі. Адміністрацыя калоніі і ваенныя чыны захоплівалі лепшыя землі Паўднёва-Усходняй Аўстраліі, а тубыльцы, якія па ўзроўню свайго развіцця не маглі быць выкарыстаны ў якасці аб'екта эксплуатацыі, выцясняліся ў пустыні і фізічна нішчыліся. У пачатку 19 стагоддзя працэс вывучэння і асваення Аўстраліі ажывіўся. Англійскі мараплавец Мэцью Фліндэрс ў 1801 - 1803 гадах працягу дзвюх экспедыцый абышоў Аўстралію з усіх бакоў. Ён прапанаваў новую назву гэтай зямлі - Аўстралія.

Адкрыццё велізарных паш і развіццё авечкагадоўлі выклікалі прыток англійскага капіталу. Землі раздаваліся пераважна тым, хто меў значны капітал, г.зн. ўкаранялася буйное землеўладанне. Развіццё авечкагадоўлі і адкрыццё залатых радовішчаў у 1851 годзе выклікалі вялікую патрэбу ў працоўнай сіле і ажывілі іміграцыю ў Аўстралію: калі ў 1851 г. у Аўстраліі было 438 тыс. чал., то 1861 - ўжо 1168 тыс. У 1-й палове 19 ст. Аўстралія пастаўляла на сусветны рынак толькі воўну і скуру. З з'яўленнем рэфрыжэратарнага транспарту ў 2-й палове 19 ст. Аўстралія пачала вывозіць шмат мяса і масла, што стымулявала развіццё жывёлагадоўлі.

У канцы 19 стагоддзя пасяленцы аўстралійскіх калоній запатрабавалі ўтварэння з асобных частак, якія карысталіся аўтаноміяй, адзінай федэрацыі. Англія падтрымала гэтую ідэю, спадзеючыся выкарыстоўваць яе ў сваіх імперыялістычных інтарэсах у раёне Ціхага акіяна. 1 студзеня 1901 г. уступіў у сілу акт англійскага парламента аб стварэнні Аўстралійскага Саюза. Федэрацыя ў складзе 6 штатаў, былых калоній, атрымала статус дамініёна. Быў створаны федэральны ўрад на чале з генерал-губернатарам. Аўстралійскі Саюз становіцца партнёрам Англіі па эксплуатацыі калоній. У 1906 калоніяй Аўстралійскага Саюза стала паўднёва-ўсходняя частка Новай Гвінеі, а пасля першай сусветнай вайны Аўстралія атрымлівае ад Лігі Нацый мандат на кіраванне былой нямецкай калоніяй у паўночна-ўсходняй частцы Новай Гвінеі.

Працоўны рух зарадзіўся ў Аўстралійскім Саюзе ў 2-й палове 19 ст. У 1890-х гг паўстала лейбарысцкая партыя, якая карысталася значным уплывам і ў 1904 сфармавала ўрад. У 1911-12, у процівагу умераным лейбарыстаў, ствараюцца рэвалюцыйныя рабочыя арганізацыі. Адным з іх арганізатараў быў Арцём. У 1920 была заснавана Кампартыя Аўстраліі. Вялікія забастоўкі адбыліся ў 1919-21, 1927, а таксама ў гады сусветнага эканамічнага крызісу 1929-33.

У 1931 паводле Вестмінстэрскага Статута Аўстралія атрымала самастойнасць ад метраполіі.

Падчас Другой сусветнай вайны Аўстралія уваходзіла у антыфашысцкую кааліцыю дзяржаў. Аўстралія атрымала аўтаномію ад Вялікабрытаніі ва ўнутраных справах і знешніх адносінах у 1942. Урад Аўстралійскага Саюза выступіў у ролі актыўнага саюзніка Англіі і ЗША ў іх дзеяннях у Азіі. Войскі Аўстралійскага Саюза прынялі ўдзел у вайне ў Малаі, у карэйскай вайне 1950-53 гг.. У 1951 Аўстралія разам з Новай Зеландыяй заключыла дамову з ЗША аб ўзаемнай дапамозе (АНЗЮС), а ў 1954 стаў удзельнікам СЕАТА.

Урад Аўстралійскага Саюза пагадзіўся на выпрабаванне брытанскай атамнай і вадароднай зброі на тэрыторыі краіны.

Аўстралія валодала калоніяй Папуа (паўднёва-ўсходняя частка вострава Новая Гвінея), кіравала падапечнай тэрыторыяй Новая Гвінея (паўночна-ўсходняя частка вострава Новая Гвінея, архіпелаг Бісмарка, паўночная частка групы Саламонавых астравоў) і, па дамове з Вялікабрытаніяй і Новай Зеландыяй, востравам Науру.

У 1967 тубыльцам былі прадастаўлены ўсе грамадзянскія правы. Пасля перамогі на выбарах у 1993 прэм'ер-міністр Пол Кітынг пацвердзіў сваё жаданне бачыць Аўстралію рэспублікай да 2000 года. У 1999 на рэферэндуме была падтрымана ідэя пераходу ад канстытуцыйнай манархіі да рэспублікі.

Прыродныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Аб прыродзе гл.: Мацярык Аўстралія

Зямельныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

На Аўстралію прыпадае 5% сусветнага зямельнага фонду. Склад:

Ралля і лугі з пашамі складаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі Аўстраліі, агулам гэта 60,3%, што ў 1,5 разы вышэй за сярэднеміравы паказчык (37%). Які відаць, большую частку гэтай лічбы складаюць лугі і пашы (439 млн га), ралля складае 49 млн га. Такім чынам, на аднаго жыхара ў сярэднім прыпадае 1,74 га раллі (сярэднеміравы паказчык складае 0,25 га).

Фактары, што абмяжоўваюць земляробства:

  • 55% зямель церпяць ад арыдызацыі;
  • 6% зямель церпяць ад недахопу спажыўных рэчываў;
  • 8% зямель маюць маламагутныя глебы;
  • для 16% зямель характэрна празмернае ўвільгатненне.

Такім чынам, найбольш прыдатнымі землямі, дзе земляробства не мае лімітуючых фактараў, з'яўляюцца 15% зямельнага фонду Аўстраліі.

Водныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Пра рэкі і вадаёмы Аўстраліі гл.: Рака Мурэй, Рака Дарлінг, Возера Эйр

Аўстралія багатая на глыбінныя міжпластавыя воды, якія ўтвараюць артэзіянскія басейны. Апошнія займаюць каля 1/3 мацерыка, ці 2,5 млн км². Як правіла, яны займаюць прагіны старажытнага фундаменту, па ўскрайказх Заходняга плато і ў Цэнтральнай нізіне, і залягаюць на розных глыбінях: ад 100 м на перфыерыі да 2100 м у Цэнтральным басейне. Галоўныя з іх:

  • Вялікі Аўстралійскі басейн (Вялікі басейн, Вялікі Артэзіянскі басейн). Займае поўнач і цэнтр Цэнтральнай нізіны. Плошча вадазбору 1750 тыс. км², глыбіня залягання вод 2100-0 м (крыніцы).
  • Пустынны басейн. Гэта Вялікая Пясчаная пустыня, 388 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 30-550 м.
  • Басейн Мурэя. Гэта сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі Мурэй. 282 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 30-400 м.
  • Басейн Юкла. У аднайменнай сінеклізе. 151 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 90-610 м.
  • Паўнона-Заходні басейн. Ваданосныя слаі залягаюць на 60-1220 м.
  • Басейн Орд-Вікторыя. Паўднёвы раён заліва Жазеф-Банапарт. 31 тыс. км². Ваданосныя слаі залягаюць на 60-300 м.

Большасць артэзіянскіх басейнаў адносяцца да неўзнаўляльных крыніц, бо ўяўляюць сабою рэшткі воднага басейна мелавога перыяду. Вычарпанне калодзежаў падцвярджае гэта: штогод расход вады свідравін у Аўстраліі падае на 2-3%, таму артэзіянскае водазабеспяяэнне пашыраецца толькі ў Квінслендзе і Новым Паўднёвым Уэльсе, пераважна для абваднення пашаў. Усяго ў Аўстраліі больш за 200 тыс. артэзіянскіх свілдравін і калодзежаў глыбінёй ад некалькіх метраў да 2 кіламетраў.

Кліматычныя рэсурсы[правіць | правіць зыходнік]

Кліматычныя зоны Аўстраліі

Аўстралія — самая гарачая частка ўсёй сушы паўднёвага паўшар'я. На поўначы клімат субэкватарыяльны, мусонны, гарачы, у цэнтральнай частцы — трапічны пустынны, на паўднёвым захадзе — субтрапічны з перавагай зімовых ападкаў. На ўсходнім узбярэжжы — трапічны, марскі, гарачы з летнім максімумам ападкаў. На востраве Тасманія — умераны марскі тып клімату. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад +20 да +30 (+35, +37 °C сярэдняя дзённая тэмпература ў перыяд са снежня па сакавік, максімальна штогод рэгіструемая тэмпература — +42, +45), ліпеня — ад +12 да +20 °C (мінімальная штогод рэгіструемая тэмпература вагаецца ад +3 да +5 °C). Колькасць ападкаў памяншаецца з усходу на захад ад 1500 мм да 250—300 мм ў год.

Клімат Аўстраліі знаходзіцца пад значным уздзеяннем акіянічных плыняў, у тым ліку, Эль-Ніньё з-за якога назіраюцца перыядычныя засухі, і сезоннае паніжэння ціску, якое прыводзіць да фарміравання цыклонаў у паўночнай частцы Аўстраліі[34].

У пояс умеранага клімату ўваходзяць толькі цэнтральная і паўднёвая часткі вострава Тасманія. Гэты востраў у значнай ступені адчувае ўплыў навакольных водных прастораў, і клімат яго адрозніваецца ўмерана цёплай зімой і халаднаватым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня тут 14-17 градусаў, чэрвеня — 8 градусаў. Пераважны напрамак вятроў — заходні. Сярэднегадавая колькасць ападкаў у заходняй частцы вострава — 2500 мм, а колькасць дажджлівых дзён — 259. Ва ўсходняй частцы клімат некалькі менш вільготны. У зімовы час часам выпадае снег, але ён доўга не захоўваецца. Багатыя ападкі спрыяюць развіццю расліннасці, і асабліва траў, якія вегетуюць круглы год. На вечназялёных сакавітых натуральных і палепшаных падсяваннем кармавых траў лугах круглы год пасуцца статкі буйной рагатай жывёлы і авечак.

Устойлівасць экалагічных сістэм[правіць | правіць зыходнік]

Каля 61% тэрыторый Аўстраліі - слабапарушаныя. Але гэта ў асноўным малаабжытыя і малапрыдатныя для гаспадарчай дзейнасці цэнтральныя раёны. Часткова парушанымі з'яўляюцца 27% (у асноўным усход і крайні паўднёвы захад), парушанымі - 12%. Апошняя група зямель, закранутых дэградацыяй праз атнрапагенныя працэсы, 101 млн га: 83 млн га церпяць ад празмернага выпасу скаціны, 12 млн га - ад абезлясення, 8 млн га - з-за празмернай разаранасці. У працэнтных адносінах гэта 19% лугоў і пашаў, 8% лясоў і 16% раллі Аўстраліі.

Жывая прырода[правіць | правіць зыходнік]

Каала на ствале эўкаліпта, лісцем якога корміцца гэты эндэмік Аўстраліі

Хаця пераважную частку Аўстраліі займаюць паўпустыні і пустыні, тут ёсць разнастайныя ландшафты ад аналагічных альпійскім лугам да трапічным лясоў. З-за вялікага ўзросту кантынента, вялікай разнастайнасці надвор’я ў розных раёнах і доўгай геаграфічнай ізаляцыт, біятопа Аўстраліі вельмі багатая і ўнікальная. Флора і фаўна Аўстраліі сумарна ўключае каля 12 тысяч відаў, з іх каля 9 тысяч - эндэмікі[35]. Сярод кветкавых раслін эндэмікаў 85%, з млекакормячых - 84%, з птушак - 45%, з прыбярэжных рыб - 89%[36]. Многім экалагічным рэгіёнам Аўстраліі і іх флоры і фаўне пагражае чалавечая дзейнасць і інтрадукцыя відаў раслін і жывёл.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва – 20 млн. чал., у асноўным нашчадкі перасяленцаў з Вялікабрытаніі і Ірландыі, а таксама імігранты з іншых краін. Карэнных жыхароў (абарыгенаў) – каля 386,5 тыс. чал. Таксама ў Аўстраліі пражывае каля 80 тыс. рускіх, больш 40 тыс. украінцаў, больш 20 тыс. армян, больш 40 тыс. латышоў, літоўцаў і эстонцаў.

Найбуйныя гарады: Сідней (4 млн. чал.), Мельбурн (3,37 млн. чал.), Брысбен (1,63 млн. чал.), Перт (1,34 млн. чал.), Адэлаіда (1,07 млн. чал.), Канбера (331 тыс. чал.).

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія (Аўстралійскі Саюз) — канстытуцыйная манархія. Глава дзяржавы — каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая генерал-губернатарам (з 28 сакавіка 2014 г. — Пітэр Косгроўв).

Вышэйшы заканадаўчы орган — Парламент Аўстраліі, які складаецца з Сенату і Палаты прадстаўнікоў. Галоўную ролю ў ажыццяўленні заканадаўчых функцый мае Палата прадстаўнікоў (150 дэпутатаў абіраюцца ўсеагульным таемным галасаваннем тэрмінам на 3 гады).

Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад, прызначаны з ліку парламентарыяў, на чале з прэм'ер-міністрам, лідарам партыі, якая перамагла на выбарах.

На парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2010 г. перамогу атрымала Аўстралійская лейбарысцкая партыя і Нацыянальнай партый на чале з Кевінам Радам.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Аўстралія аказвае істотную дапамогу краінам, якія развіваюцца, у тым ліку, дзяржавам паўднёвай часткі Ціхага акіяна (калч 700 млн. аўстр. дол. у год).

Беларуска-аўстралійскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстраліяй ўстаноўлены ў 1992 годзе (Нота ад 9 студзеня 1992 г. «[Пагадненне аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Аўстраліяй]»).

18 красавіка 2012 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Аўстраліі Уладзімір Лапата-Загорскі ўручыў даверчыя граматы Генерал-губернатару Аўстралійскага Саюза Квенцін Брайс.

26 чэрвеня 2013 г. адбыўся візіт намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Валянціна Рыбакова ў Аўстралію, а таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі парламента Аўстраліі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Грашовая адзінка – аўстралійскі долар (1 аўстр. дал. = 0,75 дол.ЗША.)

Аўстралія – высокаразвітая індустрыяльна–аграрная краіна. Эканамічнае развіццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівасцю. ВУП складае каля 800 млрд. аўстр. дал., узровень інфляцыі – каля 3%, беспрацоўе – каля 6%. Уліковая крэдытная стаўка – каля 6%.

Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на знешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасці: машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая металургія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фарміраванні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, поліметалічныя руды, баксіты, свінец, медзь, каштоўныя металы, дыяменты і д.п. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія – найбуйнейшы ў свеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сектара і здабыуной прамысловасці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажывання, хімічныя тавары, медыкаменты.

Аб'ём замежных інвестыцый у краіне – каля 980 мільярдаў аўстралійскіх долараў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасці, прамысловай вытворчасці і якая здабывае прамысловасці.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальнае свята – Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 было заснавана першае еўрапейскае паселішча. Пачынаючы з гэтага года аўстралійская культура знаходзіцца пад моцным уплывам англа-кельцкай заходняй культуры. Асаблівасць аўстралійскай культуры сярод іншых вестэрнізаваных культур надаюць прырода кантынента і абарыгенныя культуры. З сярэдзіны 20 стагоддзя на аўстралійскую культуру ўзмацніўся ўплыў амерыканскай поп-культуры, у прыватнасці праз кіно і тэлебачанне. Іншыя культурныя запазычанні ідуць з суседніх азіяцкіх краін і ў выніку маштабнай іміграцыі з не-англамоўных краін.

Шырока развітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно з вядучых месцаў у свеце па колькасці перыядычных выданняў на душу насельніцтва.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўнай рэлігіі ў Аўстраліі няма. Каля 70% насельніцтва вызнаюць хрысціянства. Буйнейшыя нехрысціянскія дэнамінацыі — будызм (2,1%), іслам (1,7%) і індуізм (1%).

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У краіне існуе абавязковая адукацыя для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 універсітэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытута. Агульная колькасць студэнтаў ВНУ – звыш 700 тыс.чал. (з іх замежных студэнтаў – 174 тыс. чал.).

Узброеныя сілы[правіць | правіць зыходнік]

Узброеныя сілы – каля 65 тыс.чал., уключаючы рэзервістаў. Фармуюцца на кантрактнай аснове.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 3).
  • Галай И.П., Жучкевич В.А., Рылюк Г.Я. Физическая география материков и океанов. Ч.2. - Мн.: Университетское, 1988.
  • Притула Т.Ю., Ерёмина В.А., Спрялин А.Н. Физическая география материков и океанов. - М.: ВЛАДОС, 2003.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Дэ-факта, юрыдычнага статуту не мае.
  2. Population clock. Australian Bureau of Statistics. Праверана 18 жнівень 2017.
  3. 3,0 3,1 Australia. International Monetary Fund. Праверана 1 кастрычніка 2009.
  4. Human Development Index and its components
  5. Rosenberg, Matt The New Fifth Ocean — The World's Newest Ocean — The Southern Ocean. About.com: Geography (20 August 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 5 красавіка 2010.
  6. Аўстралія
  7. Population clock (англ.) . Australian Bureau of Statistics website. Commonwealth of Australia. — The population estimate shown is automatically calculated daily at 00:00 UTC and is based on data obtained from the population clock on the date shown in the citation. Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2012. Праверана 8 кастрычніка 2012.
  8. Australia: World Audit Democracy Profile. WorldAudit.org. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 5 студзеня 2008.
  9. Australian pronunciations: Macquarie Dictionary, Fourth Edition (2005). Melbourne, The Macquarie Library Pty Ltd. ISBN 1-876429-14-3.
  10. Purchas, vol. iv, pp. 1422—32, 1625. This appears to be variation of the original Spanish «Austrialia» [sic]. [1] A copy at the Library of Congress can be read online [2].
  11. Scott, Ernest (2004) [1914]. The Life of Captain Matthew Flinders. Kessinger Publishing. p. 299. ISBN 978-1-4191-6948-9. http://books.google.com/?id=DDNEle_1NzkC&pg=PA299&dq=Australische+1638+batavia#v=onepage&q=Australische%201638%20batavia&f=false. 
  12. Sidney J. Baker, The Australian Language, second edition, 1966.
  13. Ferguson, John Alexander (1975). Bibliography of Australia: 1784—1830. 1 (reprint ed.). National Library of Australia. p. 77. ISBN 0-642-99044-1. http://books.google.com/?id=KQzgC-xeQkIC. 
  14. Estensen, Miriam (2002). The Life of Matthew Flinders. Allen & Unwin. p. 354. ISBN 1-74114-152-4. 
  15. Flinders, Matthew (1814). A Voyage to Terra Australis. G. and W. Nicol. 
  16. Bennett, J. J., ed (1866—68). "General remarks, geographical and systematical, on the botany of Terra Australis". The Miscellaneous Botanical Works of Robert Brown, Esq., D.C.L., F.R.S.. 2. pp. 1—89. 
  17. Mabberley, David (1985). Jupiter botanicus: Robert Brown of the British Museum. British Museum (Natural History). ISBN 3-7682-1408-7. 
  18. Estensen, p. 450.
  19. Weekend Australian, 30—31 December 2000, p. 16.
  20. Department of Immigration and Citizenship (2007). Life in Australia. Commonwealth of Australia. p. 11. ISBN 978-1-921446-30-6. http://www.immi.gov.au/living-in-australia/values/book/english/lia_english_part1.pdf. Retrieved on 2010-03-30. 
  21. Peter Hiscock (2008). Archaeology of Ancient Australia. Routledge: London. ISBN 0-415-33811-5.
  22. John Mulvaney and Johan Kamminga (1999). Prehistory of Australia. Allen and Unwin, Sydney. ISBN 1 864489502.
  23. Ron Laidlaw «Aboriginal Society before European settlement» in Tim Gurry (ed) (1984) The European Occupation. Heinemann Educational Australia, Richmond. p. 40. ISBN 0 85859 2509.
  24. Gillespie, Richard (2002). "Dating the First Australians (full text)" (PDF). Radiocarbon 44 (2): 455—472. http://www-personal.une.edu.au/~pbrown3/Gillespie02.pdf. Retrieved on 2010-12-07. 
  25. Bowler JM, Johnston H, Olley JM, Prescott JR, Roberts RG, Shawcross W, Spooner NA. (2003). "New ages for human occupation and climatic change at Lake Mungo, Australia". Nature 421 (6925): 837—40. doi:10.1038/nature01383. PMID 1259451. 
  26. Bowler, J. M. 1971. Pleistocene salinities and climatic change: Evidence from lakes and lunettes in southeastern Australia. In: Mulvaney, D. J. and Golson, J. (eds), Aboriginal Man and Environment in Australia. Canberra: Australian National University Press, pp. 47—65.
  27. The Indigenous Collection. The Ian Potter Centre: NGV Australia. National Gallery of Victoria. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2010. Праверана 6 снежня 2010.
  28. Environment.gov.au. Environment.gov.au (2011-07-08). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  29. Environment.gov.au. Environment.gov.au (2011-07-08). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  30. Indigenous art. Australian Culture and Recreation Portal. Australia Government. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 26 верасня 2010.
  31. Australia Australianmuseum.net.au. Australianmuseum.net.au (2011-07-01). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 14 ліпеня 2011.
  32. McIntyre, K. G. (1977) The Secret Discovery of Australia, Portuguese ventures 200 years before Cook, Souvenir Press, Menindie ISBN 028562303 6.
  33. Robert J. King, «The Jagiellonian Globe, a Key to the Puzzle of Jave la Grande», The Globe: Journal of the Australian Map Circle, no. 62, 2009, pp. 1—50.
  34. No more drought: it's a «permanent dry»; Australia's epic drought: The situation is grim
  35. Эндемики Австралии
  36. About Biodiversity. Department of the Environment and Heritage. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2005. Праверана 1 красавіка 2008.